Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +17° Маладзечна
Вілейка +17° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +18° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +17° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Здарэнні
Ашмяны
17.05.2017 16:08 ,AЎТАР(Ы): Паводле "Нашай нівы"

Старшыня Мытнага камітэта пракаментаваў справу ашмянскіх мытнікаў

Фота nn.by.

Падчас паседжання Палаты прадстаўнікоў журналіст “Нашай Нівы” спытаў у галоўнага мытніка краіны – Юрыя Сянько, ці верыць ён у невінаватасць сваіх былых ашмянскіх супрацоўнікаў.

– Следства і суд мусяць даць аб’ектыўную ацэнку любому дзеянню любой службовай асобе любога ведамства паводле тых законаў, якія дзейнічаюць у Беларусі. Я як кіраўнік мытнага ведамства не валодаю поўнай інфармацыяй пра тое, якія доказы сабрала следства. Таму гэтыя доказы можа ацаніць толькі суд, – сказаў Юрый Сянько.

***

Суд над мытнікамі з Каменнага Логу пачаўся 18 лістапада. Вясной 2015 года некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў пункта пропуску “Каменны лог” былі затрыманы. Гучалі абвінавачанні ў карупцыі і хабарніцтве, арганізацыі наладжанай схемы па нясплаце мытных плацяжоў. Затрыманні прайшлі ціха – упершыню інфармацыя была агучаная толькі праз некалькі дзён Лукашэнкам на сустрэчы з кіраўніцтвам Дзяржаўнага мытнага камітэта. Нелегальны прыбытак мытнікаў, заяўляў Лукашэнка, ішоў на мільёны долараў. Пазней у КДБ паведамілі, што па месцы жыхарства ўдзельнікаў групы канфіскавалі больш за 2,2 мільёна наяўнымі.

Паводле "Нашай Нівы".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце