Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +17° Маладзечна
Вілейка +17° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +18° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +17° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Здарэнні
17.05.2017 16:48 ,AЎТАР(Ы): Маладзечанскі ГРАНС Валянціна СОПАТ

Незаконна выпальваеце сухую расліннасць – адкладзіце 920 рублёў (Інфаграфіка)

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота. Фота Провинция.ру.

Наводзячы парадак на прысядзібных і дачных участках, людзі спальваюць смецце і сухую траву. Небяспека такіх работ у тым, што ад невялікага вогнішча могуць загарэцца пабудовы, транспартныя сродкі, пацярпець альбо загінуць людзі. 

Спальванні часта прыводзяць да загарання тарфянікаў і лясных насаджэнняў. Цяжка, а часам немагчыма падлічыць усе прамыя і ўскосныя страты, якія ўзнікаюць у выніку лясных і тарфяных пажараў.

Згодна з правіламі пажарнай бяспекі, на тэрыторыі базы адпачынку, дачнага кааператыва, садаводчага таварыства, прысядзібнай тэрыторыі жылога дома можна разводзіць вогнішчы, калі за імі сочаць людзі і прымаюць меры, каб не дапусціць далейшага распаўсю­джання агню.

Гэта ж тычыцца і размяшчэння спецыяльных прыстасаванняў для размяшчэння мангала, барбекю, грыля і аналагічных. Калі вы карыстаецеся імі, неабходна кантраляваць працэс гарэння і быць забяспечаным сродкамі тушэння (вогнетушыльнікам, ёмістасцю з вадой, лапатай і г.д.). Пасля заканчэння прыгатавання ежы палаючыя матэрыялы трэба патушыць да заканчэння тлення.

Размяшчаць вогнішчы можна на адлегласці не менш за 10 метраў ад пабудоў (збудаванняў), 20 метраў ад лясных масіваў, 30 метраў ад сціртаў сена і саломы. А спецыяльныя прыстасаванні для прыгатавання ежы – на адлегласці не менш за4 метры ад пабудоў (збудаванняў).

Адказнасць за парушэнне

За парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы пагражае папярэджанне альбо штраф да 200 базавых велічынь (4600 рублёў).

За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі асобай, адказнай за іх выкананне, якое пацягнула пажар, пагражае штраф ад 30 да 50 базавых велічынь (ад 690 да 1150 рублёў).

За незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы, а таксама ржышча і пажніўных астаткаў на палях альбо за непрыняцце мер па ліквідацыі выпальвання на зямельных участках пагражае штраф ад 10 да 40 базавых велічынь (ад 230 да 920 рублёў).

Інфаграфіка Зоі Хруцкай.

Інфаграфіка Зоі Хруцкай.

Валянціна СОПАТ, Маладзечанскі ГРАНС.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце