Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +16° Смаргонь
Ашмяны +16° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +16° Астравец
Грамадства
19.05.2017 16:07 ,AЎТАР(Ы): Паводле tut.by

У выхадныя – сонца, дажджы і навальніцы

Фота rh.by.

У выхадныя май парадуе нас цяплом і сонцам, але чакаюцца дажджы і навальніцы. Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітры Рабаў.

20 мая днём у асобных раёнах, пераважна па паўночнай палове Беларусі, кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу ад +6 да +12, у асобных раёнах па паўднёвым усходзе ад + 3 да +5, днём ад +20 да +25, па захадзе да +27.

21 мая, у нядзелю, з паўночнага захаду еўрапейскай тэрыторыі Расіі чакаецца перамяшчэнне франтальных раздзелаў. Ноччу ў асобных раёнах, раніцай і днём на большай частцы Беларусі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу ад +7 да +14, днём ад +17 па паўночным усходзе да +25 па паўднёвым захадзе.

22 мая, у панядзелак, пачне распаўсюджвацца вобласць павышанага атмасфернага ціску: пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым захадзе, а днём у заходніх раёнах Беларусі невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу ад +4 да +10, па паўднёвым захадзе да +13, днём ад +16 да +22.

Паводле tut.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце