Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Здарэнні
25.05.2017 12:54 ,AЎТАР(Ы): Паводле УУС Мінскага аблвыканкама

Схапіў за горла, зняў два пярсцёнкі: крымінальная гісторыя здарылася ў Маладзечне

Фота РГ.

Крымінальная гісторыя адбылася ў красавіку на адной з вуліц Маладзечна. Увечары маладая жанчына ішла дадому. Каля суседняга пад'езда яе спыніла знаёмая і прапанавала пагаварыць.

З імі быў таварыш сяброўкі, які праз некаторы час адважыўся на злачынства.

– Мужчыну не спадабаўся прадстаўнічы знешні выгляд жанчыны, якая далучылася да размовы. Ён узяў яе за горла і прыціснуў да сцяны. Пры гэтым дэбашыр сарваў з рук пацярпелай два залатых пярсцёнкі, – распавёў начальнік крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС Андрэй Мялюк.

Перад тым як схавацца з упрыгожваннямі, рабаўнік прыгразіў пацярпелай расправай у выпадку агалоскі інцыдэнту. Менавіта таму злачынства доўгі час заставалася нераскрытым.

Інфармацыю пра яго аператыўнікі атрымалі, калі шукалі ў злашчасным доме крадзены мабільнік. Аказалася, у гэтай справе пацярпелая праходзіла ўжо як сведка.

Цяпер падазраванага затрымалі. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле "Рабаванне". З улікам шматлікіх судзімасцяў яму пагражае да 6 гадоў турмы.

Дарэчы, ювелірныя вырабы падследны паспеў закласці ў ламбард, а грошы патраціць на спіртное.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце