Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Грамадства
Вілейка
29.05.2017 12:53 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Як святкуюць у вёсцы з дзесяццю жыхарамі: у Будзішчы на Вілейшчыне зладзілі сустрэчу землякоў (Фота)

Міхаіл і Юры Вайтовічы ля памятнага валуна

Міхаіл і Юры Вайтовічы ля памятнага валуна.

З Ільі праз Калодчына едзем у вёску Будзішча. Пару кіламетраў пыльнай "гравейкі" – і вось ужо першыя будзеўскія хаты.

– Дзень добры! Дзе ў вас тут свята! – пытаюся ў першай сустрэтай жанчыны.

– Ой, дзевачка, ты ж усё самае цікавае ўжо прапусціла, – кажа мясцовая жыхарка.

На свята!

На свята!

Але потым супакоіла крыху. Афіцыйная частка сапраўды ўжо скончылася, памятны валун устанавілі. Але на беразе безыменнага будзеўскага возера жанчыны ўжо засцілалі абрусом доўгі стол, а дзятва дурэла ля маляўнічых бярозак.

Стараста вёскі Наталля Дуровіч і маладзечанец Юры Вайтовіч.

Стараста вёскі Наталля Дуровіч і маладзечанец Юры Вайтовіч.

– Пастаянных мясцовых жыхароў у нас прыкладна дзесяць, – расказала стараста вёскі Наталля Дуровіч. – Самая старэйшая з усіх – мая мама Надзея Дуровіч. Ёй 86 год. У Будзішча яна выйшла замуж з суседніх Кавалёў.

Школьнікаў у Будзішчы ўжо даўно няма. Самаму маладому жыхару Данілу Жаўняровічу крыху за 20. Часта прыязджае ў родную вёску сын Наталлі Мікалай. Хлопец працуе ў Мінску тэхнікам-альпіністам, заканчвае політэхнічную акадэмію.

Сустрэчы землякоў у Будзішчы праводзяць штогод у маі. Ёсць нават спецыяльны альбом, у які збіраюць фотаздымкі з сустрэч, копіі старажытных дакументаў, публікацыі пра вёску.

Наталля паказвае альбом, прысвечаны вёсцы.

Наталля паказвае альбом, прысвечаны вёсцы.

У другім альбоме робяць запісы тыя, хто прыязджае на сустрэчы.

Маленькая ўдзельніца.

Маленькая ўдзельніца.

Сёлета ў Будзішчы паставілі памятны валун з назвай вёскі і радкамі Рыгора Барадуліна:

Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем,

Каб душою ты стаў чысцей,

Каб не страціў святое штосьці.

Міхаіл Вайтовіч ля роднай студні.

Міхаіл Вайтовіч ля роднай студні.

Арганізаваць свята і паставіць своеасаблівы помнік вёсцы дапамаглі былыя і сённяшнія будзеўцы і жыхары недалёкіх вёсак Міхаіл Вайтовіч, Сяргей Шушкевіч, Мікалай Апяцёнак, Аляксандр Дуровіч, Уладзімір Дуровіч, Наталля Дуровіч, Леанід Нарэйка, Таіса і Леанід Зенчанкі.

Мікіта Паўтарэцкі: ільянцам варта раўняцца на будзеўцаў!

Мікіта Паўтарэцкі: ільянцам варта раўняцца на будзеўцаў!

Камень нават не прыйшлося весці здалёк.

– Калі вырашылі знайсці валун, каб усталяваць памятную дошку, – распавядае ўраджэнка вёскі Таіса Зенчанка, – я прапанавала Аўгіньчын камень. Яго памятаю з дзяцінства. Камень стаяў каля хаты бабулі Аўгінькі, і я ў дзяцінстве ніяк не магла на яго залезці. Можна сказаць, што мы ўсе гадаваліся на гэтым камяні.

Штогод прыязджаюць на свята Ганна і Васіль Кісялі. Ганна родам з Будзішча. Яе бацька Пётр Клімёнак, ветэран вайны, быў добрым музыкантам. Шмат провадаў і вяселляў адыграў на сваім баяне.

Ганна і Васіль Кісялі.

Ганна і Васіль Кісялі.

– Але мала хто ведаў бацьку як Клімёнка, – прыгадвае Ганна. – Усе яго звалі Пеця Гарбуз. Калі я казала, што дачка Пеці Клімёнка шмат хто няўцямна паціскаў плячыма. Калі ж удакладняла, што дачка Гарбуза, людзі адразу разумелі, чыя я.

Юры Вайтовіч робіць запіс у спецыяльным альбоме.

Юры Вайтовіч робіць запіс у спецыяльным альбоме.

Сёстры Ганны працуюць, і таму не змаглі прыехаць на свята.

Злата і Лера прыехалі на свята з бабулямі.

Злата і Лера прыехалі на свята з бабулямі.

– Самі ж ведаеце, як пенсіянеры цяпер за працу трымаюцца, – кажа жанчына. – Але я ведаю, што душой яны з намі. І як толькі я прыеду дадому ў Вілейку, будуць тэлефанаваць і распытваць пра родную вёску і землякоў.

 

Артысты ільянскага клуба.

Артысты ільянскага клуба.

Настрой ва ўсіх быў прыўзняты.

Настрой ва ўсіх быў прыўзняты.

Таіса Зенчанка (другая злева) на сваю радзіму прывезла ўсю сям'ю.

Таіса Зенчанка (другая злева) на сваю радзіму прывезла ўсю сям'ю.

Юры Вайтовіч яблыню на бабуліным двары памятае з дзяцінства.

Юры Вайтовіч яблыню на бабуліным двары памятае з дзяцінства.

Спявае Людміла Тонкавіч.

Спявае Людміла Тонкавіч.

Юры Вайтовіч паказвае Наталлі Дуровіч фотаздымкі трох сваіх дачок.

Юры Вайтовіч паказвае Наталлі Дуровіч фотаздымкі трох сваіх дачок.

Будзеўскія краявіды.

Будзеўскія краявіды.

Максім прыязджае ў Будзішча на лецішча з бабулей і дзядулем.

Максім прыязджае ў Будзішча на лецішча з бабулей і дзядулем.

У гэтай хаце гадаваліся чатыры браты Вайтовічы: Мікалай, Юры, Антон і Міхаіл.

У гэтай хаце гадаваліся чатыры браты Вайтовічы: Мікалай, Юры, Антон і Міхаіл.

 

Фота аўтара.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце