Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -3° Маладзечна
Вілейка -3° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -3° Астравец
8.06.2017 11:33 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Магчыма, і вы трапілі ў кадр. Топ кінастужак, якія здымалі ў рэгіёне

Фота ridus.ru.

Рэгіён неаднаразова станавіўся месцам, дзе знімалі кінастужкі, кліпы. Калі эпізоды знімалі на вуліцы, патрапіць у кадр мог кожны з вас. Прапануем падборку, глядзіце на родныя мясціны і шукайце знаёмых альбо сябе.

Маладзечна

У 2012 годзе ў Маладзечне знімалі два фільмы:

Фота tvc.ru.

Фота tvc.ru.

1. На вуліцах горада, у кафэ “Караван”, у Доме культуры чыгуначнікаў і на чыгуначным вакзале праходзілі здымкі сцэн да фільма “Смяротны танец.

Па сцэнары у райцэнтр па справах прыязджае агент ФСБ, якога сустракае участковы інспектар і суправаджае ў горадзе. У райцэнтры дзейнічае злачынная арганізацыя, якая адпраўляе дзяўчат за мяжу нібы працаваць танцоўшчыцамі, аднак на самой справе яны трапляюць у публічныя дамы. Галоўны герой разам з агентам ФСБ выкрываюць злачынную арганізацыю і знішчаюць яе.

Фота kp.by.

Фота kp.by.

2. Кадры 12-серыйнай гістарычнай меладрамы “Вангелія” здымалі каля кінатэатра “Радзіма”.

Галоўная гераіня – дзяўчынка, якая жыве ў Курску і кантактуе з Вангай. Аднак замест Курска здымалі ў Маладзечне. Як патлумачыла рэжысёр Вольга Гараніна: “Маленькія гарады падобныя паміж сабой”.

Фота KinoTime.org.

Фота KinoTime.org.

3. Эпізоды серыяла "Сыходзячая натура", які выйшаў на экраны ў 2013 годзе, здымалі ў вёсцы Путнікі Маладзечанскага раёна.

Як адзначае маладзечанец Сяргей Ярук, у роднай хаце бацькі жыла адна з галоўных гераінь, якую сыграла Ганна Чыпоўская.

Фільм пра падзеі сямідзесятых гадоў. У Савецкім саюзе выконваюцца і перавыконваюцца планы, будуюцца заводы-гіганты, поўным ходам ідзе падрыхтоўка да Алімпіяды. А вядомы рэжысёр Званарова здымае фільм пра калгас.

Фота ruskino.ru.

Фота ruskino.ru.

4. Эпізоды серыял "Іван ды Мар'я", які пабачыў свет у 2010 годзе, таксама здымалі ў вёсцы Путнікі на Маладзечаншчыне. 

Ролю Івана выконвае Леанід Ярмольнік, Мар'і – Святлана Антонава.

Па сюжэту галоўныя героі перасякаюцца спачатку толькі па працы, але неўзабаве паміж імі ўзнікаюць цёплыя адносіны. У іх розны падыход да расследавання злачынстваў, але мэта адна. Часам здаецца, што яны не могуць існаваць побач, але іх агенцтва з поспехам расследуе самыя розныя справы.

Фота Fast-Torrent.RU.

Фота Fast-Torrent.RU.

5. У 2004 годзе выйшаў на экраны фільм "Каманда". Здымкі былі ў Маладзечне і Мінску.

Па сюжэту "Тарпеда" - футбольная каманда з правінцыі, якая сезон за сезонам займае апошнія месцы ў турнірнай табліцы. Падчас чарговага матчу каманды ладзяць бойкі паміж сабой прама на футбольным полі. І гэты выпадак - апошняя кропляй у цярпенні трэнера, які вырашае пакінуць "Тарпеда". Яго месца займае іншы чалавек - Ігар Хартоў, чалавек строгіх правілаў і моцнай волі. Спачатку ён вырашае падняць дысцыплінарны ўзровень каманды, а затым бярэцца і за прафесійныя ўменні каманды. І ў хуткім часе "Тарпеда" перамагае нават самых моцных сапернікаў, а сапраўднай узнагародай становіцца выхад у фінал Кубка Расіі.

У фільме зняўся расійскі футбаліст Ягор Цітоў, які сыграў самога сябе. Ролі выконвалі таксама Уладзімір Гасцюхін, Яраслаў Бойка, Любоў Анісімава, Дзмітры Дзюжаў і іншыя.

Вілейшчына

Фота alive-ua.com.

Фота alive-ua.com.

6. У 2006 годзе з’явіўся на экранах сумесны расійска-беларускі тэлесерыял “Апошні браняпоезд” з Андрэем Паніным у галоўнай ролі. Здымалі на Вілейшчыне побач з чыгуначным мостам праз раку Вілія на ўчастку Маладзечна-Полацк.

 

Фота kp.by.

Фота kp.by.

7. У 2014 годзе з’явіўся ў паказе фільм “Кіндэр-Вілейскі прывід”. Фільм зняты рэжысёрам Аленай Туравай па матывах навелы Оскара Уайльда “Кентэрвільскі прывід”. Здымкі праходзілі на Гродзеншчыне ў гарадскім пасёлку Жалудок. Як тлумачыла назву карціны рэжысёр: “Слова кіндэр усім зразумелае, а вось другая палавіна ўзнікла сама сабой. Вілейскі раён – жывапісны раён Беларусі. Там нібы ўсё і адбываецца…”

Фота belaruspartisan.org.

Фота belaruspartisan.org.

8. Сёлета ў Вілейцы здымалі эпізоды фільма пра Францыска Скарыну – “Першадрук”.

Над ім на працягу трох месцаў працавалі рэжысёр Ігар Чышчэня, аператар Аляксандр Акавіцкі, сцэнарыст Ула­дзімір Мароз.

Пастановачныя здымкі ў Вілейцы прайшлі ў памяшканні, дзе хутка адкрыецца музей “У пошуках страчанага”, стваральнікам яго з’яўляецца гісторык Уладзімір Ліхадзедаў.

Фільм доўжыцца 39 хвілін. У вілейскім кінатэатры “Мір” адзначылі, што фільм чакаецца ў верасні.

Валожыншчына

Фота pilotfm.com.

Фота pilotfm.com.

9. У кастрычніку 2014 года відэакліп на новую песню гурта “J-Морс” “Асфальт” здымалі непадалёк ад вёскі Даўбені Валожынскага раёна.

Фота belta.by.

Фота belta.by.

10. У 2015 годзе ў вёсцы Гародзькі на Валожыншчыне здымалі рэаліці-шоу “Панаехалі”.

На 16 дзён гараджан, якія не ведаюць, што такое жыццё ў вёсцы, адправілі туды. Удзельнікаў пакінулі без тэлефонаў, інтэрнэта. Яны жылі ў доме, дзе няма газу, водаправоду, а прыбіральня знаходзілася на вуліцы.

За гэты час яны адчулі на сабе ўсе даброты вясковага жыцця: пабыць на сенакосе, на начным выпасе, падаіць карову, паехаць на танцы ў суседнюю вёску і сутыкнуцца з мясцовымі хлопцамі.

Смаргоншчына

Фота ruskino.ru.

Фота ruskino.ru.

11. У Залессі на Смаргоншчыне ў 2010 годзе прайшлі здымкі васьмісерыйнага вострасюжэтнага тэлефільма “Немец”.

Падзеі адбываюцца адначасова ў далёкім 1941-м і ў 2009 гадах.

У карціне задзейнічаныя вядомыя акцёры з Польшчы, Германіі, Расіі і Беларусі. Галоўныя ролі выконваюць нямецкі акцёр Маркус Кунцэ і расійскі Данііл Страхаў. У ролях таксама расійскія акцёры Анатолій Кузняцоў, Вікторыя Талстаганава, Віле Хаапасала, Кацярына Васільева, Міхаіл Калінічаў, польскі акцёр Павел Дэлонг, беларускія Ігар Сігаў, Яўген Іўковіч, Ігар Падлівальчаў.

На Смаргоншчыне здымалася шмат батальных сцэн, паўдзельнічаць у іх запрасілі і смаргонскіх пагранічнікаў, і выратавальнікаў з райаддзела па надзвычайных сітуацыях – у вольны ад службы час. Для гэтага ім прыйшлося надзець форму салдат вермахта.

Асноўнай часткай здымак на Смаргоншчыне была сядзіба Агінскіх у Залессі. Прыцягнула ўвагу кіношнікаў не яе гістарычнае мінулае, а тое, што астатніх абурае: голыя, не патынкаваныя сцены, вузкія вокны – абстаноўка набліжаная да ваеннай. У сценах палаца здымалі толькі дзве сцэны, усё астатняе – на прыродзе ў сядзібе, якая паўстала “ў стылі саракавых”.

Акрамя Залесся, здымкі “Немца” адбыліся ў вёсцы Наваспаск і яе натуральных дэкарацыях – развалінах царквы, разбуранай у гады Першай сусветнай. Манастырскі скіт у вёсцы Богушы “сыграў ролю” Данскога манастыра ў Расіі.

Астравец

Фота minsknews.by.

Фота minsknews.by.

12. У 2014 годзе на Астравеччыне здымалі працяг культавага фільма “Белыя росы”.

Сцэнар напісалі Аляксей Дудараў, Аляксандра Бутар і Юлія Гірэль. Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандра Бутар.

Ролю Андрэя іграе знакаміты літоўскі акцёр Юозас Будрайціс, беларускі акцёр Павел Харланчук сыграў Бодзю, Галюню (ужо дарослую) іграе Ганна Палупанава, Івана – Андрэй Мярзлікін, Струка – Віктар Манаеў, Радчанку – Сяргей Жбанкоў.

У фільме можна ўбачыць, як склалася жыццё братоў Ходасаў пасля таго, як яны перасталі быць вясковымі людзьмі.

Пажыўшы ў горадзе, Андрэй Ходас вяртаецца да зямлі і селіцца на хутары. Аднак горад даганяе яго і тут. Двое маладых і энергічных бізнесменаў вырашаюць набыць маляўнічы куток для будаўніцтва і спрабуюць выселіць яго нешматлікіх жыхароў. Ратуючы свой свет ад зруйнавання, Андрэй дапамагае ўсёй сям’і ўспомніць пра свае карані і разблытаць праблемы, якія ў гарадской мітусні падаваліся невырашальнымі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце