Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Свет
30.05.2017 12:12 ,AЎТАР(Ы): На правах рэкламы

Выпускнікоў ВНУ, якія цікавяцца палітыкай і ведаюць нямецкую мову, запрашаюць на вучобу ў Берлін на 5 месяцаў. Стыпендыя 500 еўра

Фота abprojeyonetimi.com.

Германскі Бундэстаг запрашае Вас сумесна з Вольным універсітэтам Берліна, Берлінскім універсітэтам імя Гумбальдта i Тэхнічным універсітэтам Берліна прыняць удзел у праграме Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (МПС) на 5 месяцаў у Берліне.

Міжнародная парламенцкая стыпендыя  прадугледжаная для выпускнікоў ВНУ, якія цікавяцца палітыкай, актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю і маюць вельмі добрыя веды па нямецкай мове.

Германскі Бундэстаг, парламент Германіі, дае магчымасць маладым людзям на працягу 15 тыдняў, працуючы ў аднаго з дэпутатаў Бундэстага, пазнаёміцца з нямецкай парламенцкай сістэмай і з палітычнымі працэсамі прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, а таксама набыць практычны досвед у галіне парламенцкай працы.

Стыпендыяты адбіраюцца незалежнай адборачнай камісіяй Германскага Бундэстага.

Стажыроўка доўжыцца ад 1 сакавіка да 31 ліпеня.

Умовы ўдзелу

  • беларускае грама­дзянства (магчыма двайное грамадзянства);
  • скончаная вышэйшая (універсітэцкая) адукацыя;
  • вельмі добрае веданне нямецкай мовы;
  • веданне нямецкай палітыкі, грамадства і гісторыі;
  • узрост менш за 30 год да пачатку ўдзелу ў праграме.

Стыпендыя

  • 500 € штомесяц;
  • аплата жылля;
  • аплата страхавых і камандзіровачных выдаткаў.

Заяўкі прымаюцца ў Пасольстве Германіі ў Мінску да 30 чэрвеня 2017 года па электроннай пошце ў фармаце PDF. Імя файла павінна складацца з прозвішча і імені (напр. Muster-Max.pdf). Калі аб’ем файла перавышае 15 MB, трэба раздзяліць дакумент на некалькі файлаў, кожны з якіх не павінны перавышаць 15 MB.

Адбор удзельнікаў

Удзельнікі выбіраюцца праз двухступенчаты адбор. Папярэдні адбор ажыццяўляецца Пасольствам Германіі ў Мінску. Найбольш кваліфікаваныя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв’ю, якое адбудзецца восенню ці зімой 2017 года. Камісія па адборы ­ўдзельнікаў пры Германскім Бундэстагу ажыццяўляе канчатковы адбор кандыдатаў на падставе іх моўных, прафесійных, сацыяльных і міжкультурных кампетэнцый.

E-Mail: info@minsk.diplo.de

Пытанні вы можаце накіраваць на наступны адрас: Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія, Мінск, вул. Захарава, 26.

Тэл: (8017) 217-59-00

Факс: (8017) 294-85-52

Больш падрабязная інфармацыя – на сайце Германскага Бундэстага: http://www.bundestag.de/ips.

Пасольства ФРГ у Беларусі УНП 101166185.
Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце