Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -2° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -2° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -2° Астравец
Здарэнні
Смаргонь
21.06.2017 18:49 ,AЎТАР(Ы): Паводле старшага памочніка пракурора Смаргонскага раёна Аляксея БАНДАРЧУКА

Смаргонец зрабіў сабе наркатычную ін’екцыю і гэтым угаварыў траіх дзяўчат паспрабаваць

Фота 82.rodina.news.

Сёлета ў маі суд Смаргонскага раёна разгледзеў справу смаргонца, якога абвінавачвалі ў “Незаконным абароце наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсаў і аналагаў”.

Летась у снежні мужчына быў у гасцях у сябра, дзе адпачывала кампанія з сямі чалавек. Ноччу смаргонец застаўся адзін з трыма дзяўчынамі і схіляў іх ужыць асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва. Сам ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама ў стане, выкліканым ужываннем псіхатропных рэчываў.

Смаргонец паказаў рэчыва, расказаў дзяўчатам аб яго ўздзеянні на арганізм, аб адсутнасці негатыўных наступстваў для здароўя і яркіх, станоўчых адчуваннях ад ужывання.

Дзяўчаты спачатку баяліся, тлумачылі, што ніколі не спрабавалі наркотыкі. Тады мужчына паказаў на ўласным прыкладзе, што нічога дрэннага не адбудзецца, і зрабіў сабе ін’екцыю. Тым самым угаварыў і дзяўчат. Атрымаўшы згоду, змяшаў з вадой частку парашкападобнага рэчыва і з дапамогай медыцынскіх шпрыцаў па чарзе ўвёў унутрывенна вадкасць усім дзяўчатам. Пасля паўтарыў гэту працэдуру двойчы.

Смаргонец быў раней судзімы за незаконны абарот забароненых рэчываў.

Мужчыну дапыталі падчас судовага пасяджэння. Аднак ён не прызнаў віну, патлумачыў, што не схіляў дзяўчат да ўжывання наркотыкаў і ўвогуле спаў у гэты час у другім пакоі.

Віну мужчыны пацвердзілі доказамі, сабранымі па справе, у тым ліку паказаннямі сведкаў.

Смаргонцу вынеслі абвінаваўчы прыгавор. Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі ў выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце