Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -3° Маладзечна
Вілейка -3° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Здарэнні
Смаргонь
21.06.2017 18:56 ,AЎТАР(Ы): Паводле старшага памочніка пракурора Смаргонскага раёна Аляксея БАНДАРЧУКА

Смяротнасць ад атручэння наркатычнымі сродкамі ўзрасла ў тры разы

Фота BeLive.ru.

15 тысяч чалавек – столькі наркаспажыўцоў стаяла на ўліку ва ўстановах аховы здароўя ў краіне на пачатак 2017 года.

У 2016 годзе ў тры разы ўзрасла смяротнасць ад атручэння наркатычнымі сродкамі і псіхатропнымі рэчамі – ад 33 да 95 чалавек.

На дыспансерным уліку ў наркалагічным кабінеце ў Смаргонскай ЦРБ з наркатычнай залежнасцю на пачатак 2017 года стаяла 20 чалавек, з іх пяць жанчын.

На прафілактычным уліку па прычыне эпізадычнага спажывання наркатычных рэчаў стаіць чатыры чалавекі, дзве з іх жанчыны.

За 2016 год суд Смаргонскага раёна разгледзеў 12 крымінальных спраў за незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчаў. Ва ўсіх выпадках суд вынес абвінаваўчы прыгавор. З разгледжаных спраў 11 – за незаконны абарот наркатычных і псіхатропных рэчываў, іх прэкурсаў і аналагаў. Адна асоба асуджаная за тое, што дала знаёмым кватэру для вырабу, перапрацоўкі і спажывання наркатычных сродкаў (артыкул 332 Крымінальнага кодэкса).

 За пяць месяцаў 2017 года суд Смаргонскага раёна разгледзеў тры крымінальныя справы па артыкуле 332 Крымінальнага кодэкса. Па ўсіх справах вынесены абвінаваўчы прыгавор. Дзве крымінальныя справы былі за незаконны абарот наркатычных і псіхатропных рэчываў, іх прэкурсаў і аналагаў.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце