Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +29° Маладзечна
Вілейка +29° Вілейка
Смаргонь +29° Смаргонь
Ашмяны +29° Ашмяны
Валожын +29° Валожын
Мядзел +29° Мядзел
Астравец +29° Астравец
Здарэнні
1
12.07.2017 10:22 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Скончыўся суд па справе дзяўчынкі, што загінула на бульбе. Два гады настаўніцы не могуць займацца педагагічнай дзейнасцю

Фота tut.by.

Сёння, 12 ліпеня, было апошняе судовае пасяджэнне над настаўніцамі за смерць 13-гадовай Вікторыі Папчэні, якая загінула падчас уборкі бульбы пад Маладзечнам.

Нагадаем, што настаўніцу фізікі Ірыну Апанасевіч і настаўніцу французскай мовы Вольгу Завадскую абвінавачвалі ў неналежным выкананні сваіх абавязкаў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя вучаніцы восьмага класа падчас выканання сельскагаспадарчых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзяўчынкі.

Мама загінулай Юлія прасіла не пазбаўляць настаўніц свабоды і працы, муж падтрымаў яе. Да матэрыялаў справы далучаныя хадайніцтвы  ад прафсаюза і з 11 школы за змякчэнне пакарання настаўніцам, за Апанасевіч і Завадскую  гатовыя паручыцца, прасілі не пазбаўляць свабоды і не забараняць быць настаўнікамі. За Вольгу Завадскую хадайнічалі бацькі 10 “А” класа, прасілі пакінуць яе класнай.

Паводле прысуда, настаўніцам забаранілі на два гады працаваць педагогамі, штраф для кожнай 100 базавых велічынь (2300 рублёў) на карысць дзяржавы і тэрмін два гады, не звязаны з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
14.07.2017 10:37
Артур / Цирк!100 базовых государству и два года без работы ни за что.Крайних нашли в общем.
Дадаць каментар
Новае на сайце