Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Грамадства
7.07.2017 12:58 ,AЎТАР(Ы): Паводле tut.by

Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце вернецца лета

Фота Настассі Роўды.

Першы тыдзень ліпеня выдаўся прахаладны, тэмпературны фон быў на 2-3 градусы ніжэйшай за кліматычную норму. У гэтыя выхадныя захаваецца халаднаватае няўстойлівае надвор'е, і толькі ў пачатку наступнага тыдня пацяплее. Пра гэта TUT.BY распавялі ў службе метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды.

8 ліпеня, у суботу, на большай частцы тэрыторыі краіны будзе пераважна без ападкаў, толькі па Брэсцкай вобласці, а днём і ў асобных раёнах Віцебскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Ноччу ад +5 да +11. Днём ад +18 да +24.

У нядзелю раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Ноччу ад +7 да +14. Днём ад +17 да +23, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да +25.

10 ліпеня з ростам атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца, будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе краіны яшчэ пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі па Беларусі магчымы слабы туман. Ноччу ад +5 да +11. Днём ад +20 да +26, па паўднёвым захадзе яна павысіцца да +28.

У аўторак ноччу па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу ад +11 да +18. Днём ад +20 да +27, па поўдні паветра да +29.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце