Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Грамадства
Вілейка
7.07.2017 13:41 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Хімія – 100, біялогія – 99, руская мова – 96: па выніках тэставання выпускнік "Логаса" наблізіўся да ліцэя БДУ

Ягор (крайні справа) з аднакласнікамі падчас любімай хімііі. Фота vk.com

Ягор (крайні справа) з аднакласнікамі падчас любімай хімііі. Фота vk.com.

Некалькі гадоў запар займаўся "на выдатна", удзельнічаў у рэспубліканскіх алімпіядах, іграе на гітары, добра спявае, піша песні, займаецца спортам і турызмам.

Так пра выпускніка гімназіі "Логас" Ягора Белахвостава расказала намеснік дырэктара Ала Патапава.

Сёлета Ягор быў сярод тых абітурыентаў, якія здавалі цэнтралізаванае тэставанне. Вынікі атрымаліся бліскучыя: хімія – 100, біялогія – 99, руская мова – 96, плюс – 96 балаў у атэстаце. Усяго 391 бал.

– Ягор – эрудыт, інтэлектуал, разумнік, – кажа Ала Патапава. – Яму аднолькава добра даваліся ўсе прадметы. Да таго ж хлопец – тактоўны, вытрыманы, ветлівы, удзячны.

Партал тут.бай піша пра выпускнікоў ліцэя БДУ, якія набралі 399 балаў. Як аказалася, Ягор Белахвостаў зусім не намнога адстаў ад іх.

Цяпер Ягор адпачывае ў лагеры.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце