Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Грамадства
2 Вілейка
15.07.2017 08:52 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

З удзельнікамі сплаву па Віліі сустрэўся міністр навакольнага асяроддзя Літвы

На шляху да Коўна

На шляху да Коўна.

Сустрэчамі са старымі сябрамі, літоўскімі нацыянальнымі стравамі і ўсведамленнем таго, што не памерла ідэя народнай дыпламатыі, запомнілася віляйчаніну Міхаілу Міхалевічу сёлетняя, юбілейная, экспедыцыя “Шляхам Тышкевіча”.

Шмат уласнага часу і сродкаў на падрыхтоўку экспедыцыі, па словах Міхаіла Міхайлавіча, аддаў прэзідэнт падарожнікаў Літвы Альгімантас Юцэвічус. Ён быў арганізатарам і самай першай экспедыцыі ў 2007 годзе.

Абмен творчай прадукцыяй.

Абмен творчай прадукцыяй.

Сёлета віляйчане сустрэліся са старымі сябрамі па экспедыцыі. Гэта Віціс Відунас, Гражына Галубоўска, Юдзіта Пуйшыце, Галіна Ёрдыене, Часлаў Аўтаконіс і Саламея Аўтаконе, Рымас Сайдзе. Некаторыя за свае сродкі прыехалі з Літвы ў Беларусь, каб пачаць экспедыцыю ад старта – вёскі Камена Вілейскага раёна.

У кампаніі ўдзельнікаў быў і літоўскі кінарэжысёр Вітаўтас Дамашавічус.

Міністр прыродных рэсурсаў Літвы Кястуціс Навіцкас таксама знайшоў час, каб сустрэцца з удзельнікамі сплаву. У свой час Навіцкас, яшчэ не будучы міністрам, і сам прымаў удзел у экспедыцыі.

Знайшліся і новыя сябры Раймондас Пуйшыс, Раландас Якстыс, Ралондас Барткуна – гаспадары літоўскіх аграсядзібаў. Аднойчы ўвечары ў аграсядзібе Ралондаса Барткуна ў выкананні ўдзельнікаў экспедыцыі прагучалі пад гітару песні на васьмі мовах свету.

Рукапацісканне ў Кромавічах.

Рукапацісканне ў Кромавічах.

Міхаілу Міхалевічу запомнілася наведванне музея ў літоўскім гарадку Нямчыне. Тут супрацоўнікі бясплатна правялі экскурсію, пачаставалі турыстаў нацыянальнымі стравамі.

– Потым даведаўся ад супрацоўніцы спадарыні Люцыны, што рабілі яны ўсё гэта за ўласны кошт, – успамінае мой субяседнік. – А музейныя работнікі ў Літве, як і ў нас, далёка небагатыя людзі.

Па назіраннях Міхаіла Міхалевіча, за ўсе дзесяць гадоў экспедыцый ён заўважаў, як цёпла літоўцы адносяцца да прыроды, асабліва да даліны Нерыса (Віліі). Прызнаецца, што на гэта заўжды глядзіць з зайздрасцю.

Ля сасны Куліны.

Ля сасны Куліны.

Засмуціла Міхаіла Міхайлавіча тое, што па стане здароўя ён не мог прайсці ўвесь маршрут. Непрыемна ўразіла і наведванне Докшыцкага раёна. Лес каля Стэп-каменя – вядомага помніка даўніны – выразаны начыста.

Не парадавала і Вілейшчына. Лес на ўзбярэжжы Віліі ля вёсак Швяды і Асінаўка таксама выразалі.

Абмеркаваць
Каментар (2) / Дадаць каментар
18.07.2017 02:00
Міхалыч / Больш падрабязна на відзео пранаведванне вандроўнікамі аграсядзібуы Раландаса Баркунаса глядзі https://youtu.be/zLgQLXdMnqw
18.07.2017 08:20
Алесь Раткевіч / - " Непрыемна ўразіла і наведванне Докшыцкага раёна. Лес каля Стэп-каменя – вядомага помніка даўніны – выразаны начыста. Не парадавала і Вілейшчына. Лес на ўзбярэжжы Віліі ля вёсак Швяды і Асінаўка таксама выразалі." - ГЭТА НЕ ВАРВАРАЎСКАЯ ВЫСЕЧКА ЛЕСУ! ГЭТА ВЕЛЬМІ ЦЯЖКАЯ І КЛАПАТЛІВАЯ ПРАЦА ЛЕСАРУБАЎ,АСАБЛІВА ВІЛЕЙСКІХ !!!
Дадаць каментар
Новае на сайце