Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Здарэнні
2 Вілейка
20.07.2017 14:00 ,AЎТАР(Ы): Галіна СУДНІКОВІЧ

У трох вёсках Вілейшчыны ходзіць пагалоска, што побач з вёскамі і каля ферм бродзяць ваўкі. Спецыяліст упэўнівае – сітуацыя пад кантролем

Мільчане расказваюць, што зімой ваўкоў было пяць

Мільчане расказваюць, што зімой ваўкоў было пяць. Фота Фишки.нет.

Жыхары вёсак Мільча, Заброддзе і Даўгінава на Вілейшчыне апошнім часам з асцярогай ходзяць у лес па ягады і грыбы. Прайшла пагалоска пра тое, што каля гэтых вёсак ёсць ваўкі, якія не баяцца падыходзіць да чалавечага жытла. 

Бачыў іх мясцовы паляўнічы непадалёк ад Мільчы, аднак хутка драпежнікі сышлі. Расказвалі пра ваўкоў і жыхары Даўгінава, забрадчане не бачылі, аднак ціха пабойваюцца і перадаюць чуткі адзін аднаму.

Мільчане расказваюць, што зімой ваўкоў было пяць. Іх часта бачылі каля вёскі, непадалёк ад фермы. Аднак паляўнічыя застрэлілі драпежнікаў. Пасля гэтага ўсё супакоілася. А нядаўна заўважылі яшчэ чатырох.

Людзі адзначаюць, што шкоды яны пакуль не нарабілі, аднак тое, што дзікія жывёлы не баяцца падыходзіць блізка да людзей, становіцца небяспечным.

Яшчэ жывая ў памяці вяскоўцаў гісторыя, якая адбылася ў лютым ў Кобрынскім раёне. Тады ваўкі трымалі ў страху жыхароў прыгранічнай вёскі Павіцце. Яны загрызлі некалькі сабак, а мясцовыя жыхары баяліся цемнатой выходзіць на вуліцу. Як адзначалі мясцовыя, нават мужчыны, якія выпівалі, перасталі з-за страху.

Прычынай таго, што драпежнікі падыходзяць блізка да вёскі, мільчанцы бачаць у тым, што жывёлам не хапае ежы ў лесе, а таму шукаюць яе побач з людзьмі.

Не даём драпежнікам сваволіць

Сітуацыю патлумачыў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Нарачанскі” Аляксандр Ярашэвіч. За гэтай установай замацаваныя лясы вышэйпералічаных вёсак.

– Да гэтага часу нам не паступала сігналаў ад мясцовых жыхароў, што ваўкі падыходзяць блізка да населеных пунктаў, – адзначыў спецыяліст. – Аднак, калі такое здараецца, людзі могуць тэлефанаваць у аддзел паляўнічай гаспадаркі па нумары (801797) 4-51-05 альбо асабіста мне на мабільны (8029) 1023283. Будуць накіраваныя спецыялісты, якія зробяць усё магчымае, каб гарантаваць людзям спакой.

Аляксандр Сяргеевіч расказаў, што і летась, і сёлета прымаліся ўсе неабходныя меры, каб не даваць драпежнікам сваволіць.

Абмеркаваць
Каментар (2) / Дадаць каментар
20.07.2017 23:00
Юлия / Каля вёскі Клоуси, у лесе, не далёка ад фермы, былі заўважаныя ваўкі.
24.07.2017 11:15
Зоя / Ваўкоў, відаць, цяпер развялося, калі яны блізка падыходзяць да жылля. Жыву на хутары ў Валожынскім раёне. Недзе а палове 5-й сабака стаў брахаць так, што аж заходзіцца. Ляжала-ляжала, дай, думаю, устану ды пагляджу, што там робіцца. Выйшла на двор прама ў начной сарочцы. Гляджу, а за плотам стаіць вялізны сівы сабака, мокры такі, бо якраз дождж ноччу быў. А потым да мяне даходзіць, што гэта ж не сабака, а воўк. Я тут залямантавала, пабегла ў хату што-небудзь ускінуць на сябе, выйшла, няма ўжо. І сабака супакоіўся. А каля Іслачы статак калгасных цялят пасвіцца. Дык ноччу два ваўкі прабраліся ў загарадку і пачалі грызці гэтых цялят. Пакуль пастухі агледзеліся, дык каму з цялят хвасты адарвалі, каму кумпякі павыгрызалі. Во што робіцца. Думаю, зімой страшна будзе на вуліцы выйсці, як сцямнее.
Дадаць каментар
Новае на сайце