Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -6° Смаргонь
Ашмяны -6° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -6° Мядзел
Астравец -6° Астравец
Грамадства
Вілейка
20.07.2017 11:36 ,AЎТАР(Ы): Паводле mlyn.by

На Вілейшчыне турыстам прапануюць спаць на вуллях

Фота Kontakt.htm.

Незвычайная паслуга для гасцей з'явіцца восенню ў вёсцы Міжрэчча. Да гэтага часу тут плануюць збудаваць хату, дзе наведнікі змогуць спаць на пчаліных вуллях.

–  Сон на вуллях вельмі карысны, хоць пакуль і не распаўсюдзіўся ў Беларусі, – кажа пчаляр Аляксандр Хаўрук

Па словах мужчыны, вулей – гэта прыродны інгалятар. Пахі праполісу, мёду, воску, пяргі, араматы і фітанцыды кветак, што выдзяляюцца з вулляў, ствараюць асаблівы мікраклімат.

У выніку паляпшаецца апетыт, сон, настрой, лепш працуюць дыхальная, страўнікава-кішэчная, нервовая і сардэчна-сасудзістая сістэмы.

Пазней наведнікі змогуць пакаштаваць і пітны мёд – напой, які варылі нашы продкі.

Аляксандр Хаўрук. Фота mlyn.by.

Аляксандр Хаўрук. Фота mlyn.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце