Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +19° Маладзечна
Вілейка +19° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +17° Ашмяны
Валожын +19° Валожын
Мядзел +18° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Культура
Вілейка
27.07.2017 10:57 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Стань вілейскай Русалкай: на "Юшка-фэсце" зладзяць конкурс для жанчын і дзяўчат. Чытайце ўмовы

Фота YouTube.

На "Юшка-фэсце", што пройдзе на гарадскім пляжы Вілейскага вадасховішча 12 жніўня, зладзяць конкурс Русалак.

Як распавяла адна з арганізатараў Марына Макарава, у конкурсе могуць паўдзельнічаць прадстаўніцы працоўных калектываў, аматарскіх аб'яднанняў, грамадскіх арганізацый Вілейшчыны, а таксама ўсе жадаючыя жыхаркі горада і раёна ва ўзросце ад 15 гадоў.

Дзяўчынкі, чый узрост малодшы за 14 год, таксама могуць паўдзельнічаць, але ў суправаджэнні бацькоў. Для такіх юных удзельніц распрацуюць асобную праграму.

Конкурс прадугледжвае прадстаўленне казачнага персанажа – Русалкі.

Кожная Русалка павінна будзе абараніць сой вобраз у час самапрадстаўлення-візітоўкі самастойна або з дапамогай групы падтрымкі. Вітаюцца музычнае суправаджэнне, карагоды, крэатыўны падыход. Час выступлення – да дзвюх хвілін.

Журы будзе ацэньваць адпаведнасць казачнаму вобразу, арыгінальны падыход да стварэння касцюма, складанасць выканання.

Траіх пераможцаў абярэ журы шляхам галасавання. Падарункі пераможцам уручаць у ходзе мерапрыемства.

Куды прыносіць заяўкі на ўдзел у конкурсе

Заяўкі ўсіх, хто жадае паўдзельнічаць, чакаюць у Вілейскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на адрас: горад Вілейка, вуліца Партызанская, 44, кабінет №3, па тэлефоне 8 (01771)  2-18-33 або на электронную пошту GU-VTCSON@mail.ru да 4 жніўня.

У заяўцы трэба ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, месца пражывання, занятасць і кантакты.

Арганізатары конкурсу: аддзел ідэалагічнай працы, курьтуры і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама, раеннае аб'яднанне арганізацый праўсаюзаў, Вілейскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце