Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Здарэнні
28.07.2017 10:44 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Хуліган ударыў саліста “Песняроў” Артура Міхайлава нажом у твар

Фота са старонкі Артура Міхайлава "У кантакце".

Саліст ансамбля, маладзечанец Артур Міхайлаў, ноччу вяртаўся на аўтобусе з Масквы ў Мінск. І раптам адчуў моцны ўдар нажом у сківіцу…

Пра тое, што здарылася ў аўтобусе, Артур расказаў “Рэгіянальнай газеце”:

– Шчыра кажучы, я хачу забыцца пра тую гісторыю. Нічога гераічнага ў ёй няма. Вяртаўся я са свайго сольнага канцэрту, таму ехаў адзін, як Артур Міхайлідзі. У аўтобусе Масква-Мінск ехаў адзін неўраўнаважаны пасажыр. Ён з самай Масквы шукаў канфлікта. То яму дзьме, то яму моцна размаўляюць у салоне, то яму няма месца, то сусед не той. Яму неаднаразова рабілі заўвагі, здавалася, што ён нарэшце супакоіўся.

Калі сцямнела, Артур дастаў навушнікі і ўключыў фільм.  І раптам адчуў моцны ўдар нажом у сківіцу.

– Той мужчына з нажом хадзіў па салоне, чаму ён выбраў менавіта мяне, я не ведаю. Але ўдарыць ён меціўся ў шыю. Я ўскочыў, спрабаваў вырваць нож у яго з рук, аднак гэта было не так проста. Мужчына аказаўся вельмі дужым. 

Уціхамірыць хулігана Артур змог толькі з дапамогай двух хлопцаў, што прыйшлі на дапамогу. 

Артуру Міхайлаву медыкі наклалі на твар восем швоў.

– Я некалькі дзён наогул не мог гаварыць. Канешне, у канцэртнай дзейнасці я вымушаны зрабіць перарыў. Дырэктар “Песняроў” Раман Козыраў даў бальнічны. Ці баюся я, што застанецца шнар? Так, я ж артыст. Але я ведаю, што шнары ўпрыгожваюць мужчыну, – сумна смяецца Артур. – І дадаў: – Лепш бы спыталіся мяне пра сольную кар’еру, а то ўсіх цікавіць толькі панажоўшчына. 

Па словах Артура, мужчыне, што напаў на яго, пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Нападнік - расіянін, жыхар Падмаскоўя, былы ваенны. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце