Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Грамадства
1 Вілейка
30.07.2017 19:56 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Надзела пірацкі капялюш і вартуе курэй ад каршуна: маленькая гісторыя пудзіла Таццяны

Пудзіла ў Ільі. Фота аксаны Ярашонак

Пудзіла ў Ільі. Фота аксаны Ярашонак.

У некаторых падвор'ях у Ільі вяскоўцы ставяць пудзілы. Каб птушкі не цягалі ягады, каб каршун не краў курэй.

Каб зрабіць пудзіла, мужчыны бяруць стары жончын халат і хустку, надзяваюць усё гэта на доўгі калок, прымацоўваюць што-небудзь замест твара і – свойская птушка ды салодкія клубніцы ў бяспецы.

Часта пудзілы маюць імёны. Іх называюць Зінка або Ірка. У залежнасці ад таго, як завуць жонку, чыё адзенне муж узяў для пудзіла.

Таццяна адрозніваецца ад сваіх "калег". На доўгім калку над адным з ільянскіх двароў яна горда ўзвышаецца ў чырвоных штанах, у кашулі і пірацкім капелюшы.

Галаўны ўбор старыя гаспадары ўзялі ад карнавальнага касцюма малодшага сына.

Спачатку Таццяна стаяла ў іншым двары і ратавала клубніцы ад птушак. Пасля сезон клубніц скончыўся. Пудзіла змяніла месца дыслакацыі і працы. Цяпер вартуе ад каршуна курэй у іншых гаспадароў.

Таццянай яе назвалі ў гонар старой гаспадыні.

Раней, калі суседская бабуля праходзіла каля пудзіла, заўсёды казала "добры дзень". Цяпер вітацца перастала, бо пудзіла не адказвае.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
1.08.2017 16:22
Ажына / Гэта геніяльна! Аксана Ярашонак, я ваш фанат!
Дадаць каментар
Новае на сайце