Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +13° Маладзечна
Вілейка +14° Вілейка
Смаргонь +14° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +14° Мядзел
Астравец +14° Астравец
Спорт
27.07.2017 14:56 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

У "тытанаў" свая атмасфера. У трэнажорнай зале "Тытан" правялі дзень адчыненых дзвярэй (Фота)

У Тытане ўсё класна

У Тытане ўсё класна. Фота Наталлі Тур.

26 ліпеня ў "Тытане" было шматлюдна, але трэнажоры занятыя не былі. Як так, спытаеце вы? А ўсё таму, што ўсіх наведвальнікаў, гасцей і проста мінакоў запрасілі ў галоўную залу, каб паказаць, што такое быць сапраўднымі спартсменамі.

На ўваходе частавалі спартыўным харчаваннем, а для таго, хто рэжыму не вельмі прытрымліваецца, падрыхтавалі іншыя прысмакі.

Трэнеры "Тытана" дэманстравалі тое, як яны ў прамым сэнсе ўмеюць стаяць на галаве. Дзяўчаты -трэнеры паказалі, як гэта выступаць на спаборніцтвах па фітнэсу. Сярод гасцей правялі паказальныя выступленні і навучылі трымаць спінку ў любой незразумелай сітуацыі.

Спецыяльны госць Іван Шарпілаў, шматразовы чэмпіён Беларусі па фітнэсу, правёў індывідуальную трэніроўку з усімі ахвотнымі.

Пасля былі яшчэ конкурсы, прызы, аўкцыёны  і розыгрышы падарункаў. Але самае галоўнае, што ў "Тытане" у чарговы раз паказалі, што мець спартыўнае цела - гэта модна, прыгожа і жыццёва неабходна.  

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце