Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Эканоміка
9.08.2017 16:28 ,AЎТАР(Ы): занятасці і сацыяльнай абароне Маладзечанскага райвыканкама Паводле ўпраўлення па працы

Якія “з’ясныя” вакансіі прапануе цэнтр занятасці ў Маладзечне

Фота шоколадная-душа.рф.

262 вакансіі прапаноўвалі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маладзечанскага райвыканкама на 7 жніўня. Уладкаваць маглі 487 чалавек.

Мы падабралі для вас “з’ясныя” прапановы. Чаму з’ясныя? Ды таму, што спецыялісты патрабуюцца на прадпрыемствы, якія выпускаюць харчовую прадукцыю.

На каўбасе можна зарабіць да 900 рублёў

Фота color-foto.com.

Фота color-foto.com.

Кампанія “Вялес-Міт” шукае некалькі спецыялістаў: галоўнага тэхнолага, вытворцу натуральнай каўбаснай абалонкі, апрацоўшчыка і фармоўшчыка каўбасных вырабаў.

Самы большы заробак з прапанаваных вакансій абяцаюць галоўнаму тэхнолагу – 900 рублёў. Абавязковай умовай з’яўляецца досвед працы ў мясаперапрацоўцы і вышэйшая адукацыя.

Вытворцу натуральнай каўбаснай абалонкі прапануюць 350 рублёў і магчымасць навучання.

Каб працаваць апрацоўшчыкам каўбасных вырабаў альбо фармоўшчыкам, дастаткова мець агульную сярэднюю адукацыю. Заробак спецыялістам абяцаюць 300 рублёў. Для апрацоўшчыкаў графік у дзве змены, фармоўшыкам – у адну.

Таксама кампаніі патрэбныя: інжынер па транспарту, кладаўшчыкі, прадаўцы, грузчыкі, байцы ската, бухгалтары, галоўны ветэрынарны доктар і ўкладчык-упакоўшчык.

Кампанія “Еўраторг” шукае чатырох вытворцаў харчовых паўфабрыкатаў, трох абвальшчыкаў мяса, сем апрацоўшчыкаў каўбасных вырабаў.

Вытворцам харчовых паўфабрыкатаў абяцаюць заробак 400 рублёў, абвальшчыкам мяса – 500 рублёў, апрацоўшчыкам каўбасных вырабаў – 300 рублёў.

Таксама неабходныя прадаўцы, грузчыкі, загадчык вытворчасці, прыбіральшчыкі тэрыторыі і памяшканняў, эканаміст, кантралёры-касіры.

У кандытарскай сферы заробкі ад 300 рублёў

Фота Onliner.by.

Фота Onliner.by.

На “Конфу” неабходныя па два глазіроўшчыкі другога разраду, вытворцы бісквітаў, пекары другога разраду.

Спецыялістам прапануюць працу ў тры змены. Заробак глазіроўшчыкаў – 300 рублёў, вытворцаў бісквітаў – 350 рублёў, пекараў – 450 рублёў.

Падрабязны спіс вакансій тут.

Паводле Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маладзечанскага райвыканкама.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце