Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Грамадства
9.08.2017 16:23

Як зладзіць шасцігадзінную экскурсію па Вільні і не стаміцца?

Фота vilnius-relax.lt.

Паехаць на яе на ровары!

Нават калі вы ў Вільні не ўпершыню, то, паверце, зусім іншыя ўражанні ад горада вы атрымаеце, калі выберацеся на экскурсію не пешшу, а на роварах.

Фота vilnius-relax.lt.

Фота vilnius-relax.lt.

Па-першае, падарожнічаць на ровары па Вільні зручна. Таму што веладарожкі тут абсталяваныя паўсюль. І, больш за тое, раварыст мае на іх перавагу. Таму можаце смела, не баючыся таго, што пешаходы перад вамі будуць закочваць вочы і крычаць: ”Куды прэш”, браць ровар напракат і выпраўляцца ў падарожжа.

Узяць ровар напракат прапануе агенцтва забаў і адпачынку "Вільня Рэлакс".  Кошты  ад 18 еўра з чалавека за пракат ровара.

Экскурсаводы "Вільня Рэлакс"  прапануюць разам выправіцца на экскурсію на тры гадзіны, а для больш трэніраваных ці больш апантаных турыстаў – на цэлых шэсць гадзін.

Паехаўшы на ровары, вы з большай верагоднасцю паспееце разгледзець усе вулачкі і ўсе славутасці Старога горада. Аб’ехаць вакол вежу Гедыміна, зазірнуць у вокны Прэзідэнцкага палаца, спыніцца ля Вострай брамы, падыхаць паветрам у Бернардынскім садзе і звярнуць на Ужупіс можна будзе падчас велаэкскурсіі.

А калі ўвесь цэнтр з’езджаны ўздоўж і ўпоперак, у гідаў "Вільня Рэлакс" есць яшчэ адзін козыр.

Толькі на ровары вы, не стаміўшыся, даберацеся да Бельмантаса.

Фота vilnius-relax.lt.

Фота vilnius-relax.lt.

Бельмантас – гэта цэлы парк забаў і адпачынку. Без перабольшання можна сказаць, што гэта самае прыгожае месца ў Вільні.

Тут можна паставіць ровары і адпачыць на беразе шырокай і прыгожай рэчкі, пачаставацца стравамі літоўскай кухні, падзівіцца на экспазіцыі трафейнай зброі 19 стагоддзя.

Завяршыць экскурсію можна, праехаўшы паўз вадаспады Павільнюскага парку.

І не забывайцеся пра тое, што фотаздымкі ля віленскіх славутасцяў, дзе вы пазіруеце побач з роварам, нададуць вашай фотасесіі  сапраўды еўрапейскі шык.

Праверце на сабе. 

Больше информации вы можете посмотреть здесь.

https://www.facebook.com/Vilnius.Relax/?fref=ts

https://vk.com/vilnius_relax

ЗАТ "Правекта Фабрыка", г. Вільня, Літва.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце