Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +29° Маладзечна
Вілейка +29° Вілейка
Смаргонь +29° Смаргонь
Ашмяны +29° Ашмяны
Валожын +29° Валожын
Мядзел +29° Мядзел
Астравец +29° Астравец
Грамадства
Валожын
5.08.2017 20:07 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Асвятленне вуліц, аўтобусы і праблемы водаадвода: з чым звярталіся грамадзяне да старшыні райвыканкама ў Валожыне

Фота fotobel.by.

Выязны прыём грамадзян правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Астрэйка ў валожынскай райаграпрамтэхніцы, распавялі ў валожынскім райвыканкаме.

Аднак магчымасцю агучыць свае праблемы скарысталіся толькі два чалавекі.

Жыхарка мікрараёна Сельгастэхніка звярнулася адразу з некалькімі пытаннямі. Найперш жанчыну хвалююць недахопы водаадвода на доме № 45 па вуліцы Чапаева.  Ападкі з даху разбураюць бетонныя падмосткі. 

Старшыня даручыў тэрмінова вырашыць гэту праблему прадстаўнікам РУП “Валожынскі жылкамунгас”, якія ў той жа дзень адправіліся вызначаць фронт работ.

Другая просьба – паспрыяць наладжванню дадатковага рэйсу гарадскога маршрутнага транспарту па выхадных днях. Гэта пытанне таксама будзе шырока абмяркоўвацца.

Другая наведвальніца – супрацоўніца арганізацыі, дзе праходзіў выязны прыём грамадзян, – працуе па зменах, што заканчваюцца апоўначы і пазней, таму занепакоеная праблемай асвятлення вуліцы Леніна, дзе жыве.

У той час, калі яна ідзе дадому, ліхтары ўжо не гараць, а тратуараў там няма, ды і саму дарогу шырокай не назавеш. Старшыня райвыканкама, нагадаўшы пра задачу эканоміі энергарэсурсаў, даў заданне жыллёва-камунальнай службе перагледзець графікі ўключэння вулічнага асвятлення, а кіраўніцтву ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” арганізаваць работу па падвозе работнікаў калектыву такім чынам, каб транспарт прыпыняўся недалёка ад іх дамоў.

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце