Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +29° Маладзечна
Вілейка +29° Вілейка
Смаргонь +29° Смаргонь
Ашмяны +29° Ашмяны
Валожын +29° Валожын
Мядзел +29° Мядзел
Астравец +29° Астравец
Грамадства
Вілейка, Астравец
8.08.2017 08:28 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Адаму Мальдзісу – 85, пагоня з мігалкамі, блохі ў падвале і 100 год селядцу "пад шубай": чытайце топ навін учарашняга дня

Фота Mediakritika.by.

Прапануем топ навін для тых, хто ўчора нешта прапусціў.

7 жніўня 85-гадовы юбілей адзначыў прафесар, навуковец, пісьменнік, ураджэнец Астравеччыны і сябра нашай газеты Адам Мальдзіс.

Даволі неспакойнымі выдаліся выхадныя для вілейскай міліцыі. Супрацоўнікі ДАІ даганялі п'яную жанчыну-кіроўцу за рулём. Работнікі дэпартамента аховы падчас рэйда затрымалі мужчыну, які скраў дзесяць кілаграм бульбы на гатункавай станцыі. У Даманаве патануў 33-гадовы мужчына.

Да нас у рэдакцыю прыйшла маладзечанка з вуліцы Ясінскага, якая скардзілася на тое, што падвал у жылым доме апанавалі блохі.

А яшчэ высветлілася, што днямі спаўняецца 100 год салаце "селядзец пад шубай".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце