Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Грамадства
9.08.2017 16:25 ,AЎТАР(Ы): старшы дзяжінспектар маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімір ПАЎЛАЎ

Адкрываюць паляванне на вадаплаўных і балотных птушак

Фота tut.by.

Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што ад 12 жніўня 2017 года распачынаецца паляванне на вадаплаўную і балотную дзічыну, акрамя гусей.  
Таксама дазволяць паляваць на слонку, вехіра, шызага голуба, перапёлку і фазана.

Паляваць можна ў светлы час сутак з дапамогай ружжа з засады, з падыходу, з пад'езда з маламерных судоў без рухавіка або з непрацуючым рухавіком.

Дазваляюць карыстацца гладкаствольнай паляўнічай зброяй з патронамі, забяспечанымі шротам. Можна далучаць паляўнічых сабак, акрамя ганчакоў і хартоў.

Акрамя таго, ад 12 жніўня пачынаецца паляванне на цецярука. Дазволена здабываць асобін любога полу і ўзросту, акрамя самак з вывадкам маладых птушак. Паляванне ажыццяўляецца толькі з падыходу з паляўнічымі сабакамі.

З адным сабакам могуць паляваць да трох паляўнічых. Пры гэтым у паляўнічай пуцёўцы, у графе “Асаблівыя ўмовы” ўказваюць пароду, мянушку, нумар і іншыя дадзеныя з рэгістрацыйнай карткі сабакі.
Дазвол на паляванне працягнецца да 10 снежня 2017 года.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце