Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +29° Маладзечна
Вілейка +29° Вілейка
Смаргонь +29° Смаргонь
Ашмяны +29° Ашмяны
Валожын +29° Валожын
Мядзел +29° Мядзел
Астравец +29° Астравец
Культура
11.08.2017 14:45 ,AЎТАР(Ы): Галіна СУДНІКОВІЧ

Галерэя на адным з пад'ездаў у Маладзечне. Аўтар галерэі на сметніцы не спыняецца на дасягнутым (Фота)

Ганна Крывец побач з адной з работ па вуліцы Янкі Купалы

Ганна Крывец побач з адной з работ па вуліцы Янкі Купалы. Фота забяспечанае Ганнай Крывец.

Адкрыццё галерэі на сметніцы па вуліцы Янкі Купалы, 110 мастаком Bazinato пры падтрымцы шоу “Горад” выклікала вялікі рэзананс сярод маладзечанцаў. 

Многія выказваліся, што не месца такой прыгажосці на сметніцы, хваляваліся, што карціны знішчаць; іншыя захапляліся, што мастак здолеў рэалізаваць такі смелы і цікавы праект.

Галерэя не пратрымалася і сутак, карціны дзесяці сучасных беларускіх мастакоў расхапілі адразу ж, як са сметніцы разышліся гледачы і пачало цямнець.

Літаральна праз два дні пасля гэтага на пад’ездзе дома па Янкі Купалы, 110 з’явіліся карціны.

– Лёс іх больш шчаслівы, – расказвае жыхарка дома Ганна Крывец. –  Ужо два месяцы іх ніхто не чапае. Ды і як знішчыць такую прыгажосць.

Жыхары былі ўпэўненыя, што аўтар іх Bazinato. Мы высветлілі – над работамі працавалі таксама суседзі мастака Эдуард Купчунас і Дзяніс.

– З’яўленне карцін на пад’ездзе ніякім чынам не звязанае з галерэяй на сметніцы, – расказвае творца. – Проста ішоў дождж, настрой быў не асабліва добры, з Эдуардам і Дзянісам мы пілі чай, размаўлялі; падумалі, чаму б не намаляваць на пад’ездзе.

Работы стварылі літаральна за некалькі гадзін.

Bazinato належыць малюнак, дзе птушка і кот з крыламі сядзець у гняздзе; Дзянісу – саву на галінцы, а Эдуард зрабіў карціну "Свабодная энергія", на ёй кола, у цэнтры якога расліна.

– Гэтыя работы – хутчэй спроба, узаемадзеянне з уладамі, іх рэакцыя на нашу творчасць, – тлумачыць Эдуард. – Калі рэакцыя будзе адэкватнай, то, канешне, памаляваць заўсёды ў радасць.

Работа мастака Bazinato. Фота забяспечанае Ганнай Крывец.

Работа мастака Bazinato. Фота забяспечанае Ганнай Крывец.

Работа Дзяніса. Фота забяспечанае Ганнай Крывец.

Работа Дзяніса. Фота забяспечанае Ганнай Крывец.

– На “Парашках” будуць з’яўляцца новыя работы, – упэўнівае мастак. – Галоўнае, каб на гэта быў час. Летам амаль кожная гадзіна распісаная па хвілінах, запланавана шмат розных мерапрыемстваў, доўгі час мяне ўвогуле не будзе ў горадзе.

Таму цалкам магчыма, што на наступны раз ваш пад’езд аздобіць мастак Bazinato.

Фота забяспечанае Ганнай Крывец.

Фота забяспечанае Ганнай Крывец.

Фота забяспечанае Ганнай Крывец.

Фота забяспечанае Ганнай Крывец.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце