Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Здарэнні
15.08.2017 16:11 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

У Алёхнавічах 48-гадовая жанчына трапіла пад цягнік і загінула

Фота LuxFon.com.

У нядзелю, 13 жніўня, пасля дзевяці гадзін вечара цягнік "Вільнюс-Мінск" насмерць збіў 48-гадовую жыхарку Маладзечаншчыны, расказаў "Рэгіянальнай газеце"старшы следчы маладзечанскага раённага аддзела Следчага камітэта Юры Багушэвіч.

Як стала вядома, жанчына пераходзіла чыгуначныя пуці па пешаходным памосце, калі цягнік быў ужо блізка.

Машыніст сігналіў, у рэшце рэшт, рэзка затармазіў, аднак наезду не пазбегнуў. Ад атрыманых траўмаў жанчына загінула на месцы.

Загінулая жыла ў недалёкай ад Алёхнавічаў вёсцы. Пераходзіла чыгунку ў стане алкагольнага ап'янення.

Зараз маладзечанскі РАСК праводзіць праверку. Аднак, па словах сведкаў, ніхто не штурхаў жанчыну на рэйкі. Версія суіцыду таксама малаверагодная.

Па словах Юрыя Багушэвіча, здарэнне адбылося з-за неасцярожнасці жанчыны.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце