Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +6° Маладзечна
Вілейка +6° Вілейка
Смаргонь +6° Смаргонь
Ашмяны +7° Ашмяны
Валожын +7° Валожын
Мядзел +5° Мядзел
Астравец +6° Астравец
Грамадства
Вілейка
10.08.2017 11:11 ,AЎТАР(Ы): доктар-эпідэміёлаг Вілейскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына КОЛЕСЕНЬ

Які дрэс-код засцеражэ вас ад кляшоў: вілейскі доктар-эпідэміёлаг – аб простых правілах бяспекі

Фота sibirskiyshamanizm.com.

У цёплы час года хочацца часцей бываць на свежым паветры. Але, прагульваючыся па лесе, не варта губляць пільнасці.

У лесе лёгка стаць ахвярай нападу кляшчоў. У апошнія гады сіноптыкі адзначаюць раннюю вясну. Адпаведна і актывізацыя кляшчоў пачынаецца рана. Небяспечныя насякомыя  прачынаюцца, калі дзённыя тэмпературы паднімаюцца вышэй за пяць градусаў цяпла.               

Кляшчы: у чым небяспека

Чым жа небяспечныя кляшчы? Паводле статыстыкі, амаль кожны дзясяты з іх можа пры ўкусе перадаваць інфекцыі. У тым ліку насякомыя выклікаюць такія сур'ёзныя захворванні, як вірусны клешчавы энцэфаліт і Лайм-барэліёз.

У 2016 годзе і ў мінулы перыяд 2017 года на тэрыторыі Вілейскага раёна выпадкаў клешчавога энцэфаліту не рэгістравалася. А вось  хворыя на Лайм-барэліёз былі:   адзін у 2016 годзе, і  адзін – ужо ў 2017 годзе.       

Часта думаюць, што “падчапіць” заражанага кляшча можна толькі ў лесе. Аднак гэта не так. Сустракаюцца яны і ў парку,  і ў гарадскім скверах,  і на лецішчах.

Часта кляшчы нападаюць проста на садовым участку. Бо жывуць гэтыя “кусакі” не на дрэвах, як лічаць некаторыя, а ў высокай траве і на хмызняках.
             

Дрэс-код, які засцерагае ад кляшчоў

 Кляшчы доўга выбіраюць зручнае месца на целе, каб прысмактацца. Таму так важны “дрэс-код”. Каб прадухіліць запаўзанне кляшчоў пад вопратку і іх прысмоктванне да цела, варта  выбіраць курткі і кашулі з доўгімі рукавамі і шчыльна прылеглымі манжэтамі.

Штаны варта запраўляць у шкарпэткі, не забываць пра галаўны ўбор. Лепш апрануць аднатонную вопратку. На ёй кляшчы бачныя выразней.

І, вядома, не абысціся без рэпелентаў – спецыяльных сродкаў, якія наносяць на адзенне. Гэта адпуджвае кляшчоў і зніжае рызыку ўкусу.

Таксама неабходна аглядаць сваё адзенне і скурныя пакровы кожныя паўтары-дзве гадзіны ў час знаходжання ў лесе, скверы, на садовым участку, каб заўважыць кляшчоў.  Варта ўважліва агледзець вопратку і пасля вяртання з лесу. Не забудзьцеся таксама агледзець жывёл, якія былі з вамі, асабістыя рэчы, сабраны букет, грыбы і ягады. 

Прышчапіцца, прыбраць у двары, скасіць траву

Ад клешчавога энцэфаліту можна абараніцца з дапамогай прышчэпкі, супраць хваробы Лайма вакцыну, на жаль, пакуль не распрацавалі.

Імунізацыя супраць клешчавога энцэфаліту ў абавязковым парадку неабходная людзям, прафесійная дзейнасць якіх ажыццяўляецца на тэрыторыі прыродных ачагоў дадзенай інфекцыі. Для правядзення імунізацыі неабходна звяртацца ў паліклініку па месцы жыхарства.           

Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў уключае ў сябе таксама належнае ўтрыманне тэрыторый . Неабходна своечасова скошваць пустазелле на прысядзібных участках, вызваляць іх ад смецця.

Калі вы заўважыце кляшчоў на прысядзібным участку,  можна апрацаваць траву і кусты інсектыцыдамі. Але змагацца аднаму –  справа небяспечная і нічога нявартая.

Што рабіць, калі клешч прысмактаўся

Самы эфектыўны метад знішчэння кляшчоў – гэта правядзенне дезінсекцыйных работ з ужываннем адмысловых прэпаратаў.

Спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі  праводзяць кансультацыі,  мерапрыемствы па знішчэнні кляшчоў на платнай аснове, апрацоўваюць прыватныя ўчасткі грамадзян і тэрыторыі прадпрыемстваў.

Як жа ўсё-ткі дзейнічаць у выпадку прысмоктвання кляшча?

Насякомае варта як мага хутчэй выдаліць, лепш за ўсё – у медыцынскай установе. Пасля яго выдалення неабходна абавязкова звярнуцца ў паліклініку па месцы жыхарства да доктара-інфекцыяніста або тэрапеўта, педыятра для прызначэння прафілактычнага лячэння і ўстанаўлення медыцынскага назірання.

Чым раней пачнецца лячэнне, тым яно больш эфектыўна папярэдзіць развіццё клешчавых інфекцый. Пры жаданні можна правесці даследаванне кляшча на Лайм-барэліёз ў мікрабіялагічнай лабараторыі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце