Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +5° Маладзечна
Вілейка +6° Вілейка
Смаргонь +6° Смаргонь
Ашмяны +5° Ашмяны
Валожын +5° Валожын
Мядзел +5° Мядзел
Астравец +6° Астравец
Грамадства
Вілейка
14.08.2017 10:39 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Толькі нецвярозыя неадэкваты заплывалі за буйкі: вілейскія выратавальнікі распавялі пра дзяжурства на "Юшка-фэсце"

Падчас свята на вадасховішчы. На заднім плане – выратавальны катэр. Фота Аксаны Ярашонак

Падчас свята на вадасховішчы. На заднім плане – выратавальны катэр. Фота Аксаны Ярашонак.

17 супрацоўнікаў вілейскай выратавальнай станцыі выйшлі на працу ў суботу на "Юшка-фэст". Пры гэтым дзявяць з іх ахвяравалі ўласным выхадным.

Пра дзяжурства выратавальнікаў у час суботняга свята распавёў начальнік вілейскай выратавальнай станцыі Ягор Роўда.

– Было цяжка, але ўсё прайшло выдатна, – падзяліўся Ягор Аляксандравіч. – Чатыры вадалазы патрулявалі пляж. На вадзе дзяжурыў катэр з выратавальнікамі. А супрацоўнікі на гідрацыкле патрулявалі ўвесь бераг ад Чыжэўскай затокі да першага паста выратавальнай станцыі.

Людзей адклікаў з выхадных, кажа Ягор Роўда.

Сур'ёзных здарэнняў не было. Адзінае, прыйшлося гнаць з вады дваіх мужчын, якія заплылі за буйкі.

– Калі супрацоўнікі падплылі да парушальнікаў, убачылі, што тыя ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, – прыгадвае начальнік. – А такім, як вы ведаеце, мора па калена.

Каб не здарылася бяды, выратавальнікі мусілі папрасіць парушальнікаў выйсці з вадасховішча.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце