Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +29° Маладзечна
Вілейка +29° Вілейка
Смаргонь +29° Смаргонь
Ашмяны +29° Ашмяны
Валожын +29° Валожын
Мядзел +29° Мядзел
Астравец +29° Астравец
Беларусь
10.08.2017 09:26 ,AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

Дзяржава выдзеліла больш за мільён рублёў, каб дапамагчы сабрацца ў школу дзецям са шматдзетных сем'яў

Фота з архіва РГ.

На Міншчыне больш за 27 тысяч школьнікаў са шматдзетных сем'яў атрымаюць матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку да новага навучальнага года, паведамляе БелТА.

Па словах Зоі Канапліной, начальніка аддзела народанасельніцтва і гендэрнай палітыкі камітэта па працы, на гэтую мэту папярэдне прадугледзелі больш за адзін мільён рублёў з бюджэту.

Дапамогу атрымаюць больш за 13 000 сем'яў і больш за 27 000 дзяцей.

Выплаты на Міншчыне ўжо пачаліся. На іх могуць разлічваць сем'і, якія гадуюць траіх і больш непаўнагадовых дзяцей, якія вучацца ў школах. Памер дапамогі складзе амаль да 60 рублёў і вызначаеццца мясцовымі ўладамі.

Каб атрымаць гэтыя грошы, бацькам трэба звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы па працы і сацыяльнай абароне гар- і райвыканкамаў.

Каб дадаткова падтрымаць такія сем'і, ўсе цэнтры сацыяльнага абслугоўвання аб'явілі дабрачынныя акцыі па зборы пісьмовых прылад, адзення, абутку для школьнікаў.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце