Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +29° Маладзечна
Вілейка +29° Вілейка
Смаргонь +29° Смаргонь
Ашмяны +29° Ашмяны
Валожын +29° Валожын
Мядзел +29° Мядзел
Астравец +29° Астравец
Беларусь
11.08.2017 08:35 ,AЎТАР(Ы): Паводле tut.by

У школьных сталовых не будзе чыпсаў, сухарыкаў і газіроўкі, а сасіскі – раз на тыдзень

Фота sibdepo.ru.

У новым навучальным годзе ў школьных сталовых не будзе чыпсаў, вострых сухарыкаў, газіраваных напояў і натуральнай кавы. Піцы і смажанкі ў буфетах будуць прадаваць не часцей за два разы на тыдзень. А карміць школьнікаў каўбасой і сасіскамі рэкамендавана не часцей аднаго дня на тыдзень пры аднаразовым харчаванні. Мэта – сфарміраваць у дзяцей звычку да здаровага харчавання.

Такія нормы замацаваныя ў метадычных рэкамендацыях па арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі і апублікаваныя на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Ведамства распрацавала іх сумесна з Мінадукацыі і Міністэрствам аховы здароўя.

Таксама ў буфетах абмяжуюць асартымент цукерак, шакаладных батончыкаў, карамелі, дражэ, печыва. Павінна быць не больш за два найменні кожнага віду названых вырабаў. З іншага боку, у асартыменце кафэ і сталовых устаноў адукацыі абавязкова павінны быць сокі, нектары з садавіны і агародніны, малочныя і кісламалочныя прадукты, гематаген, мармелад і зефір.

Пры гэтым у сталовых і кафэ для дзяцей і моладзі харчаванне можа быць арганізаванае паводле сістэмы шведскага стала, а карміць дзяцей можна каўбасамі і варанымі сасіскамі вышэйшага і першага гатункаў і не больш за адзін раз на тыдзень пры аднаразовым прыёме ежы.

Ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, калі навучэнец купляе абед па меню, то ў яго нельга ўключаць аднайменныя стравы і гарніры на працягу двух дзён запар.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце