Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Здарэнні
1.09.2017 10:10 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Жорсткае ДТЗ ля Крыніцы: двое загінулых (Фота)

Фота Наталлі Тур.

Двое загінулых мужчын вярталіся з заробкаў у Расіі. Як мяркуецца, кіроўца заснуў за рулём.

Аварыя адбылася каля 7 гадзін раніцы ў Крыніцы.

Аўтамабіль "Рэно Лагуна" з гродзенскімі нумарамі ехаў з боку Мінска. Непадалек ад кафэ "Крысціна" кіроўца "Рэно" выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з мікрааўтобусам "Мэрсэдэс Спрынтар".

Відаць, "Мэрсэдэс" спрабаваў пазбегнуць сутыкнення, бо з'ехаў амаль на ўзбочыну. 

Двое мужчын, што былі ў "Рэно", кіроўца і пасажыр, загінулі на месцы.

Відавочцы расказаюць, што мужчыны вярталіся з заробкаў у Расіі і, відаць, кіроўца, заснуў за рулём.

 

Відэа з суполкі "Молалайф" у "Кантакце"

ДТЗ у Крыніцы, у якім загінулі двое: каментар ДАІ

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце