Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Грамадства
1.09.2017 14:35 ,AЎТАР(Ы): Галіна СУДНІКОВІЧ

Замест кветак сцяжкі. Маладзечанскія школьнікі 1 верасня далучыліся да акцыі “Дзеці замест кветак”, каб дапамагчы Раману Куніцкаму (Фота)

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота. Фота hospicefund.ru.

Сёлета Дзень ведаў у многіх маладзечанскіх школах не зусім звыклы – дзеці прыйшлі ў школу не з букетамі, а са спецыяльнымі сцяжкамі, на якіх напісана “Дзеці замест кветак. Я дапамагаю дзецям”.

Справа ў тым, што 17 жніўня Міжнародны дабрачынны фонд “Шанец” паведаміў пра акцыю “Дзеці замест кветак”. Паводле яе бацькам прапаноўвалі не набываць кветкі для настаўнікаў, а пайсці ў першы школьны дзень са спецыяльнымі сцяжкамі альбо паштоўкамі, зробленымі сваімі рукамі. А грошы, якія бацькі не выдаткавалі на кветкі, перавесці на рахунак дабрачыннага фонду.

Усе сродкі пойдуць на лячэнне сямігадовага Рамана Куніцкага з Глыбокага.

У хлопчыка нейрабластома (злаякасная пухліна) правага наднырачніка. Хлопчык ужо перанёс аперацыю, хіміятэрапію. Цяпер у Ромы рэмісія. Наступны крок – імунатэрапія (тэрапія антыцеламі), якая дапамагае прадухіліць рызыку ўзнікнення рэцыдываў. На жаль, яе не робяць у Беларусі. Клініка Сен-Жуан дэ Дэу (Іспанія) гатовая прыняць Рому на лячэнне. Кошт тэрапіі і выдаткаў, звязаных з лячэннем (праезд, пражыванне, перакладчык) складае 93 тысячы еўра.

Засталося сабраць 54 тысячы еўра.

У нашым рэгіёне да акцыі далучыліся валожынцы і жыхары гарадскога пасёлка Чысць. У Маладзечне ў акцыі паўдзельнічалі прадстаўнікі 2 “А”  класа  і 4 “Д” класа сярэдняй школы №14, шостага класа гімназіі №3, некаторыя другакласнікі гімназіі №7 Маладзечна.

Другакласнікі гімназіі №7.

Другакласнікі гімназіі №7.

Шасцікласнікі гімназіі №3. Фота забяспечанае Вольгай Міхалюк.

Шасцікласнікі гімназіі №3. Фота забяспечанае Вольгай Міхалюк.

Другакласнікі сярэдняй школы №14. Фота забяспечанае Марынай Плаксай.

Таксама ў акцыі ўдзельнічаюць прадстаўнікі з Мінска, Баранавіч, Барысава, Бабруйска, Віцебска, Гомеля, Гродна, Жодзіна, Кадзіна, Наваполацка, Рэчыцы, Слуцка і Салігорска.

Як пералічыць грошы ў фонд “Шанец”

Ахвяраванне можна зрабіць асабіста альбо ад класа.

Грошы можна пералічыць у любым з банкаў, а таксама праз сістэму АРІП (АРІП – Грамадскія аб’яднанні – Дапамога дзецям, дарослым – Фонд “Шанец” – Ахвяраванне на лячэнне дзяцей).

Пры пералічэнні сродкаў абавязкова пазначце кодавае слова “1 верасня”, каб фонд “Шанец” ведаў, што гэта ахвяраванне ад удзельніка акцыі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце