Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +14° Маладзечна
Вілейка +14° Вілейка
Смаргонь +14° Смаргонь
Ашмяны +14° Ашмяны
Валожын +14° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +14° Астравец
Спорт
1
31.08.2017 16:30 ,AЎТАР(Ы): Зоя ХРУЦКАЯ

Запрашаем на салодкае шахматнае свята 2 верасня

Фота redbull.com.

"Рэгіянальная газета" разам з шахматыстамі Віталём Качатковым і Віктарам Акотчыкам запрашаюць правесці час за навучаннем самай інтэлектуальнай гульні.

Віталь Качаткоў ужо некалькі месяцаў распавядае чытачам "РГ" пра тонкасці шахматнай гульні, а таксама тлумачыць прыклады задач са сваёй кнігі "Мат у адзін ход". А цяпер спрычыніўся да арганізацыі свята, якое стане выдатным шанцам паспрабаваць свае веды на справе, з дасведчанымі шахматыстамі. Удзельнічаць будзе цікава і дзецям, і дарослым, прыходзіць можна нават сем'ямі.

На шахматным свяце вас чакае:

  • захапляльны аповед пра гісторыю шахмат,
  • з чаго пачаць гуляць? Асноўныя законы,
  • як пачаць выйграваць? Сакрэты майстра,
  • магчымасць пагуляць з іншымі ўдзельнікамі свята і з майстрам спорту Беларусі па шахматах Віталём Качатковым.

Удзельнікаў розыгрышаў у межах рубрыкі "Шахматы з Віталём Качатковым" чакаюць падарункі, салодкае частаванне чакае ўсіх гасцей.

Пачатак свята ў 12 гадзін у суботу, 2 верасня. Яно адбудзецца ў шахматным клубе ў Маладзечне, вуліца Забейды-Суміцкага, 2 (недалёка ад музкаледжа).

Шахматы – гэта гульня, якая захоплівае і дапамагае зусім па-іншаму паглядзець на свет.

"Нішто так не развівае логіку, як гэта гульня. У іерархіі барацьбы шахматы заўсёды на вышыні. Паверце мне, бацьку траіх дзяцей, што вучыць дзяцей шахматам – адзін з найважнейшых унёскаў у паспяховую будучыню сына ці дачкі" – Віталь Качаткоў.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
2.09.2017 08:44
Фишер / "...распавядае чытачам "РГ" пра тонкасці шахматнай гульні..." Хм. Скорее еще оочень большие толстости...
Дадаць каментар
Новае на сайце