Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец +1° Астравец
8.09.2017 15:41 ,AЎТАР(Ы): Паводле Дзяржпагранкамітэта Беларусі

У рэгіёне затрымалі нелегальных мігрантаў. Да мяжы падвозілі іх чачэнцы

Затрымалі нелегальных мігрантаў

Затрымалі нелегальных мігрантаў. Фота з сайта gpk.gov.by.

Уначы 7 верасня ў 20 кіламетрах ад беларуска-літоўскай мяжы на аўтадарозе «Камарова – Лынтупы» смаргонскія пагранічнікі спынілі іншамарку «Kiа Рыа». У ёй знаходзіліся двое грамадзян Расіі, жыхароў Чачні.

Услед за аўтамабілем ехала аналагічная іншамарка, але яе кіроўца не выканаў законныя патрабаванні пагранічнага нарада аб спыненні. Дадаў хуткасць і  з'ехаў у напрамку Лынтупаў. Неўзабаве яго затрымалі. Ім аказаўся таксама выхадзец з Чачні.

Высветлілася і прычына гэтых манеўраў: раніцай у 20 кіламетрах ад месца затрымання чачэнцаў на стыку Астравецкага і Пастаўскага раёнаў затрымалі шэсць грамадзян В'етнама. Устанавілі, што да мяжы з Літвой іх падвозілі затрыманыя раней грамадзяне Расіі. Кіроўца іншамаркі, што не спынілася, якраз і перавозіў частку нелегальных мігрантаў.

У дачыненні да іх распачаты адміністрацыйны працэс па двух артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях. Замежнікам пагражае штраф да 100 базавых велічынь і дэпартацыя.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце