Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +14° Маладзечна
Вілейка +14° Вілейка
Смаргонь +14° Смаргонь
Ашмяны +14° Ашмяны
Валожын +14° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +14° Астравец
Здарэнні
12.09.2017 11:02 ,AЎТАР(Ы): старшы лейтэнант міліцыі Сяргей АПАНАСЕВІЧ

Маладзечанская міліцыя шукае жыхара Вілейшчыны

Маладзечанскі РАУС шукае 44-гадовага Алега Іванова, які знік без звестак.

Мужчына жыў на Вілейшчыне ў Навасёлках, на вуліцы Цэнтральнай, 1.

3 верасня ён сышоў з дому і да гэтага часу яго месца знаходжання невядомае.

На выгляд мужчыну 43 гады, рост 170 сантыметраў, сярэдняга целаскладу. Твар авальны, смуглявы, вочы карыя, валасы цёмныя, кароткія.

На правым крадплеччы і правай назе каляровыя татуіроўкі.

Быў апрануты ў спартыўную шэра-белую куртку, цёмныя спартыўныя штаны, чорную тэніску, красоўкі.

Грамадзян, якім нешта вядомае пра месцазнаходжанне Алега Іванова, просяць па тэлефанаваць па тэлефонах 8-0176-770312, 8-0176-771656, 8029-5464044 або102.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце