Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +14° Маладзечна
Вілейка +14° Вілейка
Смаргонь +14° Смаргонь
Ашмяны +14° Ашмяны
Валожын +14° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +14° Астравец
Грамадства
12.09.2017 14:31 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

У Маладзечне адчынілі новае паштовае аддзяленне

Супрацоўніцы пошты

Супрацоўніцы пошты.

Новы сучасны будынак пошты месціцца па адрасе Вялікі Гасцінец, 134-а, побач з аўтобусным прыпынкам "Шосты мікрараён".

12 верасня ў 12:00 урачыста адчынілі будынак. Свята адчувалася па безлічы блакітна-белых шароў і такога ж колеру форме супрацоўнікаў.

Традыцыйнае пераразанне стужкі.

Традыцыйнае пераразанне стужкі.

На адкрыцці прысутнічалі кіраўнікі Белпошты.

Да з'яўлення новага аддзялення жыхары бліжэйшых мікрараёнаў маглі карыстацца паштовымі паслугамі пошты па адрасе Вялікі Гасцінец 147. Новы будунак куды больш сучасны і прасторны.

Уладальнік прыза ад Белпошты.

Уладальнік прыза ад Белпошты.

Вясёлую паштовую скрыню ўпадабалі маленькія наведнікі.

Вясёлую паштовую скрыню ўпадабалі маленькія наведнікі.

Для зручнасці жыхароў мікрараёна, якіх больш за 16 тысяч, у аддзяленні будуць працаваць чатыры акны і чатыры паштальёны, якімі кіруе Вольга Пашкоўская.

Ад 12:00 да 13:00 тут правялі акцыі для першых наведвальнікаў. Некаторыя змаглі выйграць невялікія прызы. Гасцей пазнаёмілі з сістэмай электроннай чаргі.

 

Святочная акцыя.

Святочная акцыя.

Як расказалі супрацоўнікі, новае аддзяленне будзе працаваць ад панядзелка па пятніцу ад 9:00 да 17:30 з абедам ад 12:00 да 13:00.

У суботу – ад 9:00 да 15:00.

Прывітанне!

Прывітанне!

Фота аўтара і забяспечанае Вольгай Шабека.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце