Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +14° Маладзечна
Вілейка +14° Вілейка
Смаргонь +14° Смаргонь
Ашмяны +14° Ашмяны
Валожын +14° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +14° Астравец
Здарэнні
13.09.2017 17:10 ,AЎТАР(Ы): Сяргей ВАСІЛЕЎСКІ, інспектар прапаганды Маладзечанскага АУСТ

Міліцыя будзе лавіць парушальнікаў на чыгунцы ў Маладзечне

За знаходжанне ў неналежных месцах на тэрыторыі чыгункі чакае штраф

За знаходжанне ў неналежных месцах на тэрыторыі чыгункі чакае штраф. Фота blogspot.com.by.

Маладзечанскі АУСТ ад 12 да 16 верасня праводзіць асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Бяспека”.

Задача мерапрыемства – папярэджанне пераходу чыгункі ў неналежных месцах, парушэнне праезду чыгункі. Таксама звернуць увагу на нецвярозых каля аб’ектаў чыгункі.

Мерапрыемства ладзяць сумесна з Маладзечанскай ДАІ.

За праход чыгункі ў неналежных месцах парушальнікі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці, ім пагражае штраф ад 0,2 да 2 базавых велічынь (ад 4 рублёў 60 капеек да 46 рублёў).

За парушэнне правілаў пераезду чыгункі пагражае штраф ад 2 да 4 базавых велічынь (ад 46 да 92 рублёў).

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце