Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +12° Маладзечна
Вілейка +12° Вілейка
Смаргонь +12° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +12° Валожын
Мядзел +12° Мядзел
Астравец +12° Астравец
Здарэнні
1
20.09.2017 15:31 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

У Маладзечне шахматыст ударыў у твар саперніка за тое, што той выйграў

Фота скрыншот з кінафільма " Джэнтэльмены ўдачы!".

Здарэнне адбылося яшчэ ў канцы ліпеня, але крымінальная справа па артыкуле “Хуліганства” узбуджаная 18 верасня. 

Гісторыя пачалася адным летнім вечарам, калі 30-гадовы работнік аднаго з будаўнічых прадпрыемстваў горада вяртаўся пасля працы дадому.

Каля пад’езда па вуліцы Ясінскага сядзела групка сяброў 18-20 год.

– Наш хуліган спачатку правакаваў іх, задзіраў, – расказвае старшы следчы Маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч, –  пасля прапанаваў згуляць у шахматы. Прылада “шахматы” была ўсталяваная на тэлефоне.

Сапернік выйграў. За што і атрымаў ад таго, хто прайграў, кулаком у твар.

Хуліган спрабаваў дамагчыся высвятлення таго, хто з іх мацнейшы шахматыст бойкай, але хлопцы адышліся ў бок і моўчкі выклікалі міліцыю.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
20.09.2017 23:33
Fisher / А может он прыхильник игры в шах-бокс?
Дадаць каментар
Новае на сайце