Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Грамадства
17.09.2017 18:45 ,AЎТАР(Ы): Галіна СУДНІКОВІЧ

“Шмат запрашаюць здымацца ў кліпах, а таксама бандыцкіх фільмах”. Баксёр з Маладзечна Аляксей Кудзін расказаў пра акцёрскі досвед

Фота кадр з кліпа.

Акрамя выдатных здольнасцяў на баксёрскім рынгу шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе Аляксей Кудзін спрабуе сябе ў якасці акцёра.

Першы раз спартсмен засвяціўся на тэлеэкране ў 23 гады, тады выканаў эпізадычную ролю ў ваенным фільме “Чаклун і Румба”. Праз два гады зноў прапанавалі эпізадычную ролю ў ваенным серыяле “Снайпер: зброя адплаты”. Цяпер на рахунку спарт­смена эпізадычныя ролі больш чым у дзесяці фільмах.

– Шмат запрашаюць здымацца ў кліпах, а таксама бандыцкіх фільмах, – усміхаецца Аляксей. – Аднак не заў­сёды на гэта хапае часу. Калі ёсць перапынак паміж турнірамі, з радасцю прымаю прапановы. Кардынальная змена віду дзейнасці дапамагае разгрузіцца і адпачыць. Калі ж у жыцці ўсё аднолькавае, руціна з’ядае чалавека, нават любімая справа перастае прыносіць задавальненне.

Жонка спартсмена, Таццяна, падтрымлівае захапленне мужа: “Не ўсё ж жыццё на рынгу быць, трэба падумаць і пра іншы занятак”.

Здымаўся не за грошы, а дзеля цікавасці

Нядаўна маладзечанец зняўся ў першым кліпе паэткі і спявачкі Таццяны Атрошанкі на песню “Калі б проста”. Падчас сумеснага свята спявачка прапанавала зняцца ў кліпе, спартсмен не адмовіўся. Пры гэтым працаваў не за грошы, а дзеля цікавасці.

– Чаму б не дапамагчы чалавеку, які імкнецца рэалізаваць сваю мэту, – разважае Аляксей. – Творчасць – гэта тая ж самая трэніроўка ў спартыўнай зале. Ты можаш прыйсці пазаймацца – і на гэтым усё. А можаш паставіць мэту, да якой будзеш імкнуцца і дасягаць розных вышынь. Першы спосаб значна прасцейшы – можна ў любы час кінуць. Другі – цярністы, бо трэба змагацца са сваімі слабасцямі, цярпець паразы. Тое ж і ў творчасці: проста спяваць – гэтага недастаткова, хочаш прабіцца – рухайся. Таму я цалкам падтрымліваю Таццяну, якая спрабуе новае і не шкадуе сіл.

Здымкі кліпа каманда надоўга запомніць, бо адбываліся яны зімой, быў такі мароз і вецер – да касцей прабірала ўсіх.

– Менавіта падчас здымак кліпа зразумеў, што маю за маімі плячамі хоць і невялікі, але акцёрскі досвед, – расказвае маладзечанец. – Калі раней саромеўся камеры, цяпер зразумеў, што такое працаваць на яе. Падчас гэтай карціны не проста выконваў загады аператара, а глядзеў на сябе, нібы з боку, а ў некаторых момантах раіў, як лепш зняць.

Кадр з кліпа.

Кадр з кліпа.

Кадр з кліпа.

Кадр з кліпа.

Кадр з кліпа.

Кадр з кліпа.

Марыць сыграць у гістарычным фільме

Спартсмен марыць сыграць у гістарычным альбо ваенным фільме. Аднак, калі прапануюць сыграць нацыста альбо чалавека, які здзекуецца з дзяцей, ніколі не пагодзіцца.

– Калі не было сваіх дзяцей, неяк спакайней глядзеў ваенныя фільмы, нават сцэны, у якіх катуюць дзяцей, – расказвае Аляксей. – Калі ж з’явіліся свае, то як бачу такія карціны, ажно сэрца сціскаецца. Неяк падчас здымак ваеннага фільма акцёр Андрэй  Федарцоў расказваў, калі іграеш у доў­гасерыйнай карціне, настолькі ўжываешся ў ролю, што часам і ў рэальным жыцці падобным чынам паводзіш сябе. Ой, не хацеў бы я такія пераўвасабленні адчуць на сабе, а тым больш перанесці ў сваю сям’ю.

Пакуль акцёрскую кар’еру Аляксею Кудзіну прыйдзецца прыпыніць, да канца года запланаваныя тры турніры. А вось у студзені і лютым у спартсмена адпачынак. Калі ў вас ёсць цікавыя прапановы, маладзечанец адкрыты для іх.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце