Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +5° Маладзечна
Вілейка +6° Вілейка
Смаргонь +6° Смаргонь
Ашмяны +5° Ашмяны
Валожын +5° Валожын
Мядзел +5° Мядзел
Астравец +6° Астравец
Грамадства
18.09.2017 09:54 ,AЎТАР(Ы): Паводле Нашай Нівы

Навукоўцы: Еўропу чакае самая халодная зіма за апошнія 100 гадоў

Фота sbras.info.

Брытанскія навукоўцы заявілі, што надыходзячая зіма для еўрапейцаў стане самай халоднай за апошнія сто гадоў. Нас чакае рэзкае і зацяжное пахаладанне, якое, па прагнозах, пачнецца ўжо ў лістападзе.

Прычынай таго стане ўздзеянне ледзяных арктычных мас паветра і зніжэнне сонечнай актыўнасці. Кліматолагі кажуць, што планета рухаецца да нечага накшталт мінімуму Маўндэра – гэта перыяд доўгачасовага змяншэння колькасці сонечных плям, які быў зафіксаваны паміж 1645 і 1715 гадамі.

Ён супадае з перыядам падзення сонечнай актыўнасці і найбольш халоднай фазай глабальнага пахаладання клімату, якая адзначалася на працягу XIV—XIX стагоддзяў (малы ледавіковы перыяд).

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце