Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Спорт
3.09.2017 13:19 ,AЎТАР(Ы): Зоя ХРУЦКАЯ

Пераможца турніру “РГ”: дзякуючы шахматам лягчэй вучыць вершыкі

Фота Зоі Хруцкай.

На шахматным свяце сярод амаль адных хлопчыкаў удзельнічалі толькі дзве дзяўчынкі – Оля і Аліса, і перамагла адна з іх.

Турнір, які адбыўся 2 верасня, арганізавалі “Рэгіянальная газета”, шахматны клуб “9 ферзяў” пад кіраўніцтвам Віктара Акотчыка і аўтар шахматнай рубрыкі ў “РГ”, майстар спорту па шахматах РБ Віталь Качаткоў.

Напачатку для ­ўдзель­нікаў правялі віктарыну. Маладым шахматыстам прапанавалі адказаць на пытанні, звязаныя з фактамі пра шахматы. Многія з іх былі вядомыя з рубрыкі “Шахматы з Віталём Качатковым”. Праверыць сябе і адказаць на пытанні вы зможаце напрыканцы артыкула.

Віталь Качаткоў.

Віталь Качаткоў.

Эдуард Качаткоў.

Эдуард Качаткоў.

Віктар Акотчык.

Віктар Акотчык.

Пасля перад шахматыстамі выступіў Эдуард Качаткоў, якога з чатырох год трэніраваў бацька Віталь Качаткоў. Хаця ў хлопца і быў этап, калі ён не займаўся гэтым відам спорту, пасля ўсё ж вярнуўся да яго.

Эдуард сёлета паступіў на юрыдычны факультэт БДУ і ўпэўнены, што шахматы ў многім дапамаглі і яшчэ дапамогуць.

Віталь Качаткоў распавёў, што культура шахмат дапамагае развіваць інтэлектуальны патэнцыял грамадства.
Пасля ўдзельнікі змагаліся паміж сабой у турніры, прызам па выніках якога стаў торт. Оля перамагла амаль усіх удзель­нікаў, і толькі Аліса у спаборніцтве з лідарам узяла перамогу.

Вольга Трус, пераможца турніру, вучыцца ў 9 “Б” гімназіі №7 Маладзечна. Дзяўчына толькі на гэтым тыдні вызначылася з будучай прафесіяй – плануе вучыцца на эканаміста.

Оля Трус.

Оля Трус.

Да шахмат яна прыйшла ў сем год. У школу завітаў Віктар Акотчык, прапанаваў дзецям наведваць клуб. Яна сама захацела і пачала хадзіць на трэніроўкі.

Быў у дзяўчынкі і перапынак. Ад 9 да 11 год яна шахматамі не займалася ўвогуле, таму што пасварылася з трэнерам.

Праз два гады аднакласнік пачаў хваліцца, што ездзіў на спаборніцтвы. І пры гэтым, мяркуе Оля, гуляў ён так сабе. Пасля гэтага дзяўчынка вярнулася ў спорт.

Дзякуючы шахматам стала крыху прасцей вучыцца, асабліва запамінаць вершыкі. Ад 5 да 10 год Оля займалася гімнастыкай і маляваннем, але пасля з захапленняў засталіся толькі шахматы.

Галоўная шахматная мэта – стаць пераможцай спаборніцтваў рэспубліканскага ўзроўню. Пакуль яе лепшы вынік – трэцяе месца, якога Оля дасягнула ў восем год.

У дарослым жыцці дзяўчына хацела б пакінуць месца для шахмат, гуляць у сяброўскія партыі. Але з акружэння школьніцы гуляе толькі тата. І яна яго ўжо абыгрывае.

Шахматная  віктарына

  • 1. Краіна – радзіма шахмат.
  • 2. Імя каралевы, якая стала ініцыятарам, каб ферзь стаў самай моцнай фігурай.
  • 3. У якой краіне знайшлі самы стары набор шахмат.
  • 4. Фігуры з гэтага самага старога набора сталі прататыпам шахмат у адным фільме. Якім?
  • 5. Слова “шахматы” паходзіць ад персідскіх “шах” і “мат”. Як яны перакладаюцца?
  • 6. Кім быў па прафесіі чалавек, які прыдумаў складную шахматную дошку і для чаго ён яе зрабіў менавіта такой?
  • 7. Тэарэтычна колькі хадоў можа быць ў самай доў­гай партыі?
  • 8. Нядаўна стварылі новы від спорту, у якім злучылі два добра вядомыя – шахматы і... Як называецца новая гульня?

Адказы

  • 1. Індыя.
  • 2. Ізабэла Іспанская.
  • 3. У Шатландыі.
  • 4. “Гары Потэр і філасофскі камень”.
  • 5. Кароль памёр, кароль у пастцы, каралю не збегчы.
  • 6. Манах. Гульня ў шахматы ў сярэднявечча была забароненая для манахаў. Таму адзін з іх і прыдумаў схаваць шахматную дошку ў складзеным выглядзе, каб яна была падобная да кнігі.
  • 7. 5 949.
  • 8. Шахматы і бокс. Гульню называюць шахбокс.
Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце