Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Спорт
Вілейка
16.09.2017 16:26 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Крыкі перамогі і слёзы ад незабітага гала: у "Надзеі" зладзілі дзіцячы рэспубліканскі турнір па міні-футболу

Гооол!!!

Гооол!!!.

Футбольныя каманды дзіцячых рэабілітацыйных цэнтраў Беларусі прыехалі на чатыры дні ў  “Надзею”, што на Вілейшчыне.

Ад 7 па 10 верасня ў рамках адзінага тыдня масавага футболу тут зладзілі трэці штогадовы рэспубліканскі турнір па міні-футболу паміж камандамі дзіцячых рэабілітацыйных цэнтраў.

Мерапрыемства падтрымлівае Беларуская федэрацыя футболу і Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый. Па словах супрацоўнікаў цэнтра і ўдзельнікаў спаборніцтваў, атрымалася сапраўднае футбольнае свята.

Першы турнір зладзілі ў 2014 года па ініцыятыве “Надзеі” і прымеркавалі да 20-годдзя цэнтра. А пляцоўку для міні-футбола адкрылі тут яшчэ ў 2006. З гэтага часу кожную восень “Надзея” сустракае юных міні-футбалістаў.

Падрыхтаваўся.

Падрыхтаваўся.

Унікальнасць сёлетняга турніру ў тым, што ўпершыню за тры гады на пляцоўку выйшлі каманды дзяўчынак. І замест заўсёдных дзевяці-дзесяці каманд прыехала 18.

Усім ігракам было ад 11 да 12 гадоў. Так прапісана ў Палажэнні. Каманды прыехалі з Гродненшчыны, Міншчыны, Віцебшчыны, Брэстчыны.

У гэтыя чатыры дні “Надзея” прымала прадстаўнікоў васьмі дзіцячых рэабілітацыйных цэнтраў. Найбольш прыехала з Гомельскай вобласці. Гэта “Сядзельнікі”, “Світанак”, “Пціч” і “Пралеска”.

Асаблівасці спартыўных каманд дзіцячых рэабілітацыйных цэнтраў у тым, што трэнеры мусяць працаваць са зменным складам дзяцей.

Ігракі-заўзятары.

Ігракі-заўзятары.

– Вучні прыязджаюць да нас крыху больш, чым на 20 дзён, – распавяла Аксана Альфер, кіраўнік фізічнага выхавання “Надзеі”. – Гэта не наведнікі спартыўных школ. Рэдка атрымліваецца так, што нехта з іх сур’ёзна займаецца міні-футболам.

Фарміруем каманду з тых, хто ёсць, кажуць у “Надзеі”. Стараюцца толькі, каб турнір не атрымаўся ў пачатку змены і хоць нейкі час быў на падрыхтоўку.

Так, вучні, з якіх сфарміравалі селетнія каманды, заехалі ў “Надзею” 28 жніўня. Атрымліваецца, рыхтаваліся крыху больш за тыдзень.

Сёмага верасня турнір урачыста адкрылі з удзелам прадстаўнікоў вілейскага райвыканкама і Федэрацыі беларускага футболу, а ўвечары ўжо згулялі першы матч.

Чатыры дні на міні-футбольнай пляцоўцы ў “Надзеі” гучалі падбадзёрваючыя воклічы трэнераў і пераможныя крыкі юных ігракоў. Былі і слезы ад няўдалага падзення і незабітага гала.

Паміж турнірамі супрацоўнікі “Надзеі” ладзілі для футбалістаў забаўляльную праграму. Кожны вечар была дыскатэка, прагляд фільмаў.

У апошні дзень турніру, 10 верасня, узнагародзілі пераможцаў. У хлопцаў першай стала каманда “Ждановічы”, а два наступныя месцы ўзялі прадстаўнікі Гомельшчыны. У каманды “Пралеска” – другое месца, у “Сядзельнікаў” – трэцяе.

У дзяўчат месцы размеркаваліся наступным чынам. На трэцім месцы – каманда “Жамчужына” з Віцебска, на другім – міні-футбалісткі са Ждановічаў.

Трэнерскія парады.

Трэнерскія парады.

А лепшымі сярод усіх стала каманда дзяўчат з “Надзеі”.

– Ад перамогі дзяўчат-“гаспадынь” поля асабліва радасна, – кажа Аксана Альфер. – Вельмі ўдалы ў іх атрымаўся дэбют.

Фота аўтара.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце