Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Гісторыя
Вілейка
18.09.2017 10:28 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Аднавілі і асвяцілі брацкія магілы ў Навасёлках

Фота vk.com.

16 верасня на Навасёлкаўскіх могілках у Вілейскім раёне асвяцілі адноўленыя брацкія магілы, у якіх пахаваныя жыхары вёсак Навасёлкі і Батурына.

Іх закатавалі лясныя бандыты ў 1942 годзе.

Імёны загінулых не ўнесеныя ў кнігу "Памяць" Вілейскага раёна і ўжо амаль былі забытыя. Але дзякуючы памяці нешматлікіх сведкаў ваеннага ліхалецця, іх прозвішчы ўдалося аднавіць і грамадой на адроджаных магілах усталяваць гранітныя пліты з высечанымі на іх прозвішчамі загінулых землякоў.

На мерапрыемства сабралася каля двух дзесяткаў чалавек. Абрады асвячэння правялі ксёндз Анатоль і айцец Міхаіл.

Ушанаванне памяці ахвяраў вайны адбылося дзякуючы намаганням краязнаўцы Аляксандра Раткевіча.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце