Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Думкі ўслых. Аўтарскі праект Марыны Сліж
6.08.2011, AЎТАР(Ы): Марына Сліж
Рабочы дзень закончыўся, але мужчыны не спяшаліся разыходзіцца. Сядзелі ля калгаснай майстэрні, курылі ў цяньку. “Ну, бывайце, – першым развітаўся Аркадзь. – Сядзі не сядзі, а дамоў усё адно ісці трэба. Халадніку міскі дзве закулю, ды на сенажаць. Трава перастойвае”.
19.06.2011, / AЎТАР(Ы): Марына Сліж

Садзіць грады бабуля давярае толькі ўнучцы. Рука ў яе лёгкая. Усё, што ні кіне ў зямлю, не проста расце, буяе. “Ды ну, забабоны нейкія”, – не вераць ёй суседкі і прапануюць правесці эксперымент.

27.03.2011, Маладзечна / AЎТАР(Ы): Марына Сліж

Суседка на акне вырошчвае салату. Па асаблівай тэхналогіі. Замест зямлі ў місцы ляжыць вата, змочаная вадой. А на белай пухнатай яе “коўдры” – зярняткі. Адны з іх толькі-толькі прарастаюць, другія падняліся на сантыметраў пяць-шэсць уверх і вось-вось пакажуць свае кволыя галоўкі над міскай.

12.12.2010, Маладзечна / AЎТАР(Ы): Марына Сліж
У чацвер раніцай пайшоў дождж. Дробненькі, падобны на восеньскі. “Калі так будзе ўвесь дзень, ад снегу не застанецца і знаку”, – з веданнем справы зазначыла раніцай жанчына, з якой разам выходзілі з пад’езда на працу.
25.11.2010, Маладзечна / AЎТАР(Ы): Марына Сліж
Жанчына купіла сабе кватэру ўвосень. Былыя гаспадары не вельмі стараліся надаць ёй таварны выгляд. І новай гаспадыні давялося добра папацець, пакуль павыносіла нікому не патрэбныя рэчы і смецце.
13.11.2010, Маладзечна / AЎТАР(Ы): Марына Сліж

“У апошнія гады я палюбіла адзіноту, – гаворыць знаёмая жанчына. –  Ёсць час, лепш кніжку якую пачытаю альбо кіно пагляджу. Стамілася ад людзей. І нават ведаю чаму: у нас ніхто не ўмее слухаць. Толькі парады даюць”.

23.10.2010, Маладзечна / AЎТАР(Ы): Марына Сліж
“Што вам, гарадскім, -- разважае жанчына, якая ўсё жыццё пражыла ў вёсцы. – Прыйшоў з работы, ваду гарачую ўключыў, памыўся ды ляжы сабе на канапе. Ні табе паліць у печы трэба, ні попел выносіць. Ні жыццё там у вас – курорт”.
2.10.2010, / AЎТАР(Ы): Марына Сліж
Гадзіна дня. З цяжкай сумкай вяртаюся з рынку дадому. Перада мной, цягнучы ногі па зямлі, не ідзе, паўзе бабуля. У адной руцэ кіёк, у другой – пакецік з батонам, якім ледзь не скрабе па зямлі.
26.09.2010, Маладзечна / AЎТАР(Ы): Марына Сліж
У кожнага свой апетыт. Аднаму, каб паабедаць, хапае двух лыжак бульбы з сасіскай. Другі можа з’есці іх кілю і праз гадзіну зноў лезці ў халадзільнік. Маўляў, не я такі абжора. Страўнік патрабуе.