Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Здарэнні
25.09.2017 11:31 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

З крыкамі: “Ты што, смерці не баішся?!” валожынец закрыў сужыцельку ў доме, дзе гарэў матрац

Фота з сайта youtube.com.

Супраць 57-гадовага жыхара Валожына ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле “ Пагроза забойства”. 

А адбылося ўсё так. Пражывалі сумесна двое, мужчына і жанчына, у Валожыне. Часам любілі выпіць.

У той дзень яны выпівалі, жанчына сказала :”Хопіць!”, а яе сужыцелю паказалася мала. Ну і стаў ён чапляцца да сваёй жанчыны спачатку з просьбамі, а затым і з пагрозамі:

– Ну дай яшчэ грошай на бутэльку!

– Не дам!

– Ну дай!

– Не!

– Дай, а то спалю!

– Палі!

Пасля такога дзёрзкага адказу, мужчына ўзяў запалку і падпаліў матрац, які стаяў у пакоі.

Ён выйшаў, жанчына пайшла за ім, аднак той сказаў: “Ты што, смерці не баішся?!” і зачыніў жанчыну ў пакоі, дзе ўжо тлеў матрац.

Жанчына ўсё ж змагла выбрацца з памяшкання і выклікаць пажарных.

Пра гэта расказала старшая следчая Валожынскага РАСК Дар’я Мікуліч. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце