Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
23.09.2017 14:19 ,AЎТАР(Ы): Марыя БЕРАСНЕВА

Каляндар: дзень нараджэння Паўліны Мядзелкі і Ванды Лёсік, 100 год ад смерці Ігната Буйніцкага

Фота Ogorod.ru.

Важныя даты гэтага тыдня ў календары ад "РГ".

22 ВЕРАСНЯ

1917. 100 гадоў назад памёр Ігнат Буйніцкі, акцёр, рэжысёр, пачынальнік беларускага нацыянальнага тэатра.

1915. Пачалася аперацыя па вызваленні Вілейкі, а праз дзень рускія войскі вызвалілі Вілейку ад нямецкіх акупантаў.

23 ВЕРАСНЯ

1910. Нарадзіўся Юльян Сергіевіч (в. Юраўшчына, цяпер Маладзечанскі раён), паэт, мастак.

Яго вобраз стаў прататыпам аднаго з герояў рамана Янкі Брыля “Птушкі і гнёзды”, таксама вобраз Сергіевіча як настаўніка створаны ў кнізе польскага празаіка Збігнева Жакевіча “Воўчыя лугі”.

Яму прысвяціў частку ўспамінаў краязнаўца Генадзь Каханоўскі, які актыўна ліставаўся з ім.

1935. У савецкай турме ва Уфе памёр Лявон Заяц, палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў Даўгінаве, цяпер Вілейскі раён, у сакавіку 1890 года.

24 ВЕРАСНЯ

1893. У Будславе на Мя­дзельшчыне нарадзілася Паўліна Мядзёлка, дзяячка беларускай культуры (памерла 13.02.1974). Заслужаны дзеяч культуры БССР. Актыўны ­ўдзельнік Беларускага руху ў міжваенных Поль­шчы, Германіі, Латвіі, Літвы.

У 1925 эмігравала ў СССР. Была ў ссылцы ў Казані. Летам 1947 года пераехала ў Будслаў, дзе да 1958 года працавала настаўніцай. У Будславе напісала свой найбольш значны твор – мемуары “Сцежкамі жыцця”.

1815. Нарадзілася Габрыэля Альбіна Пузына (Вільня), польская паэтэса, мемуарыстка. Жыла ў Дзевятні, цяпер Смаргонскі раён.

25 ВЕРАСНЯ

1895. Нарадзілася Ванда Лёсік (дзяв. Лявіцкая, мяст. Радашкавічы), пісьменніца, педагог. Адзіная дачка пісьменніка Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага). Напісала ўспаміны пра бацьку.

У 1917 годзе стала жонкай палітыка, вучонага і пісьменніка Язэпа Лёсіка. Калі ў 1930-х яго арыштавалі, як толькі стала магчымым, паехала да высланага мужа, з 1933 года дзяліла з ім ссылку. Памерла 8.12.1968 у пасёлку Татарка Стаўрапольскага краю.

28 ВЕРАСНЯ

1937. У Мінску ці пад Мінскам расстраляны Уладзіслаў Галубок, пісьменнік, рэжысёр, акцёр, тэатральны дзеяч, мастак.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце