Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец +1° Астравец
Культура
29.09.2017 16:41 ,AЎТАР(Ы): ohfashion.ru

Тры галоўныя трэнды гэтай восені

Фота fashionologia.ru.

Як апрануцца, каб выглядаць стыльна? Гэтая восень дыкутуе некалькі правілаў. Трымайцеся іх, каб адчуваць сябе сучасна і прыгожа.

1. Колер: бірузовы, серабрысты, нюд, чорны з сінім ці чырвоны total look

Выбірайце з гэтага спіса тое, што бліжэй, і не памыліцеся.

Серабрысты павінен быць касмічным, іншапланетным. Пры гэтым металічны серабрысты павінен уплятацца ў жаноцкі вобраз. Спалучайце яго з яркімі чырвонымі аксесуарамі, строгі вобраз атрымаецца ў серабра з чорным ці белым. Ён выдатна падыйдзе для абутку, сумак, упрыгажэнняў.

Чорна-сіні ансамбль вітае разнастайнае спалучэнне фактур. Асабліва актуальна выкарыстоўваць у такім вобразе джынс.

Біруза асвяжыць любы вобраз, як бы яе не скарысталі – як асноўны колер ці як акцэнт. Мяркуецца, што ў 2018 гэты колер толькі ўзмацніць свае пазіцыі.

Нюд ніколі не бывае пройгрышам. Такое адзенне вельмі далікатнае і вытанчанае, пяшчотнае і стрыманае. Калі вы хочаце даць такі пасыл – абірайце нюдавы тон.

Ну а для тых, хто хоча быць зоркай, прапануюць апрануцца ва ўсё чырвонае. Падбярыце чырвоную сукенку, паліто, сумку, абутак і нават завушніцы ў адным адценні – і ад вас будзе не адарваць вачэй.

2. Прынты: клетка, гарошак, космас

Касмічныя расфарбоўкі могуць быць вельмі рознымі: чалавечкі ў скафандрах, зорны пыл, зоркі ці ракеты. Выбірайце свой і натхняйцеся ім!

Няма нічога больш утульнага, чым клетка. Таму восенню няма лепшага ўзору, чым такі цёплы прынт.

Гарошак у гэтым сезоне павінен быць буйным. Такі вобраз надасць вам весялосці.

3. Тэкстуры: вельвет, яркае футра, дэнім ці чорная скура

Джынсавая тканіна вітаецца ва ўсім, і гэта прыемная навіна для тых, хто хоча апаранаць з яе не толькі штаны.

Яркае футра павінна вылучаць вас з шэрай восені, таму не бойцеся самых яркіх варыянтаў.

Вельвет – прыемная і ўтульная тканіна, аддайце перавагу брукам ці касцюмама з яе ў вінных, карычневых ці бежавых адценнях.

А чорная скура – гэта вобраз для асаблівага настрою, калі гатовы несціся насустрач ветру і пакараць любыя горы.

Няхай гэтая восень будзе для вас чароўнай і стыльнай!

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце