Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Эканоміка
Вілейка
29.09.2017 08:45 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Вілейскія "велапакатушкі": у горадзе з'явяцца аўтобусы са слоганам пра карысць ровара і грамадскага транспарта

Фота Velomesto.

Заяўка вілейскага аб'яднання "ЗОВіК" выйграла чарговы грант сярод беларускіх гарадоў, што летась далучыліся да Пагаднення мэраў.

На атрыманыя ад Еўрасаюза грошы віляйчане зладзяць праект па далейшым развіцці роварнага руху ў раёне.

– Усяго на гэты конкурс ад Вілейкі падавалі чатыры заяўкі: дзве – ад райвыканкама і дзве – ад "ЗОВіКа", – распавяла "РГ" старшыня арганізацыі "ЗОВіК" Таццяна Цітуленка. – Выйграла адна з нашых заявак, якую распрацоўваў віляйчанін Яўген Івашкевіч.

Па словах Таццяны Чаславаўны, у "ЗОВіКу" новаму праекту далі рабочую назву "Велапакатушкі".

У яго межах распрацуюць карты роварнага руху, на якіх пазначаць маршруты, па якіх лепш з розных канцоў Вілейкі даехаць да цэнтра горада. Карты размесцяць на інфармацыйных стэндах, якія ўстановяць на вілейскіх вуліцах.

А яшчэ ў межах праекта аб'явілі конкурс слоганаў для гарадскіх аўтобусаў. У кароткай фразе неабходна пераканаць віляйчан больш карыстацца роварам і грамадскім транспартам і менш ездзіць на аўтамабілі.

Пераможца чакае прыз. А вялікія налепкі са слоганам упрыгожаць некаторыя вілейскія аўтобусы.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце