Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Здарэнні
Валожын
28.09.2017 09:01 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Валожынец пабіў пенсіянерку за шэсць рублёў і дзевяць капеек

Фота Intex-press.

Увечары напачатку верасня жыхар Валожына пабіў на вуліцы пенсіянерку і скраў у яе з кішэні штаноў грошы.

Здарэнне адбылося на вуліцы Горкага, дзе пражывала пацярпелая.

П'яны мужчына напаў на яе і стукнуў кулаком у твар. Жанчына павалілася і пачала клікаць на дапамогу.

Тады валожынец стукнуў яе яшчэ раз, выцягнуў з кішэні ў жанчыны шэсць рублёў і дзевяць капеек і збег.

Па словах следчага валожынскага РАСК Мікіты Мілеўскага, 25 верасня на мужчыну завялі крымінальную справу.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце