Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Здарэнні
Смаргонь
2.10.2017 15:57 ,AЎТАР(Ы): Сяргей ШАРШАНЕВІЧ, sk.gov.by

У Смаргоні ўдарыла токам 11-гадовага хлопчыка, апёкі больш за палову цела

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак. Фота chechnyatoday.com.

Каля 15 гадзін 1 кастрычніка Смаргонскую бальніцу даставілі хлопчыка з тэрмічнымі апёкамі рук і ног з агульнай плошчай больш за 50%.

За паўгадзіны да шпіталізацыі хлопчык з аднагодкамі быў на тэрыторыі закінутай чыгуначнай станцыі.

Па лесвіцы залез на дах вагона, падрыхтаванага да адпраўкі. Дакрануўся рукой да кантактнага провада над чыгуначнымі пуцямі, што быў пад напружаннем. У выніку атрымаў пашкоджанні.

Для высвятлення ўсіх абставінаў апытваюць дзяцей, работнікаў станцыі, знаёмых хлопчыка. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Хлопчыка выхоўваюць у дабранадзейнай сям'і, характарызуюць яго станоўча, на ўліках не стаяў

Sk.gov.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце